Грамадства22

Прадпрымальнікам прапануюць купіць прапагандысцкую кнігу за 125 рублёў

На стварэнне кнігі «Беларусь адзіная» быў выдзелены грант Лукашэнкі. Цяпер выданне навязваюць прадпрыемствам і арганізацыям.

Да «Дня народнага адзінства» 17 верасня ў Беларусі апублікавалі выданне «Беларусь адзіная». Кнігу выдала рэдакцыя часопіса «Дело (Восток + Запад)». Аўтары яе — краязнавец Уладзімір Ліхадзедаў і супрацоўніца Нацыянальнага музея Святлана Харужык, навуковы кіраўнік — дэпутат парламента Вячаслаў Даніловіч.

Як стала вядома «Радыё Свабодзе», цяпер гэтую кнігу «прапаноўваюць» набыць арганізацыям і прадпрыемствам. Пра гэта расказала прадпрымальніца Вольга (імя суразмоўцы змененае дзеля бяспекі), якая кіруе невялікай фірмай.

Паводле яе слоў, на працоўную скрынку кампаніі прыйшоў ліст, дзе рэдакцыя часопіса «прапануе закупку новага выдання». У лісце пазначана, што гэта трэба зрабіць «з мэтай правядзення ідэалагічнай працы». Таксама аўтар паведамлення зазначае, што кніга створаная пры падтрымцы гранту Аляксандра Лукашэнкі і ўключаная ў «спіс сацыяльна значных выданняў».

Выданне «Беларусь адзіная» прысвечана 85-й гадавіне ўз'яднання Заходняй Беларусі і БССР. Каштуе яна 125 рублёў, з перасылкай — 145.

Прадпрымальніца Вольга расказвае, што ўспрыняла «прапанову закупіць» як абавязак.

«Тым больш тут «палохаюць», што кніга — за грант Лукашэнкі і «сацыяльна значная». У нас мала выбару», — кажа Вольга.

Каментары2

  • PR
    25.09.2024
    А чым "прапанова" і "абавязак" паміж сабой адрозніваюцца? Інтэрпрытацыя рэкламнай кампаніі адной кніжкі ў галаве гераіні артыкула (і журналіста НН) -- дзівосная!
  • букініст
    25.09.2024
    «Тым больш тут «палохаюць», што кніга — за грант Лукашэнкі і «сацыяльна значная». У нас мала выбару»
    ////////////////////
    Калі кніга за грант, то павінна рассылацца бясплатна. А калі грант "адбіваецца", то гэта называецца камерцыя, чым і займаецца гэтая шайка.

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску падчас пажару літаральна з таго свету выцягнулі ката ВІДЭА4

«Настаўнікі аж слязьмі зайшліся». 400 амерыканскіх вучняў заспявалі песню на беларускай мове12

Міністр замежных спраў Украіны анансаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў11

Замест елак у беларускіх лясах сталі высаджваць лістоўніцы2

Полацкі малочны камбінат пайшоў у банкруцтва4

Дачнікаў будуць строга караць за баршчэўнік і нават за сумнік7

Імперскі гумар: расійскі гуру адносін Сацья Дас пажартаваў, чаму хоча захапіць Беларусь52

ЗША неафіцыйна папрасілі тры краіны зняць санкцыі з беларускага калію39

«Вось я і трапілася». Мінчанка страціла 600 рублёў на папулярнай схеме махлярства1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць