Здарэнні1313

Матацыкліст разагнаўся да 199 км/г і збіў дзіця на пераходзе. Падрабязнасці жахлівага ДТЗ пад Кобрынам

Трагедыя адбылася на трасе М1 19 ліпеня. Матацыкліст і дзіця загінулі.

Скрыншот відэа СК

Сталі вядомыя падрабязнасці смяротнага ДТЗ на трасе М1 каля вёскі Іласк Кобрынскага раёна. 19 ліпеня 28-гадовы матацыкліст збіў на трасе 13-гадовага хлопчыка на пешаходным пераходзе. У выніку сутыкнення абодва загінулі.

На месцы здарэння следчыя ўбачылі, што целы загінулых знаходзіліся на значным аддаленні ад месца ДТЗ. Так, цела матацыкліста знайшлі за 99 метраў ад месца сутыкнення, цела хлопчыка — за 60 метраў. Матацыкл быў знойдзены на адлегласці звыш 390 метраў, на ім адсутнічалі рэгістрацыйныя знакі. Следавая карціна сведчыла пра тое, што хуткасць мотатранспарту была кардынальна вышэйшая за дапушчальныя 80 км/г.

Следства ўстанавіла, што матацыкліст перад сутыкненнем разагнаўся да хуткасці 199 км/г. 

«Па крымінальнай справе ў якасці сведак дапытаныя кіроўцы аўтамабіляў, якія з'яўляліся відавочцамі аварыі. Яны расказалі, што пад'язджалі да пешаходнага пераходу, а ў гэты час па правай паласе разгону іх на высокай хуткасці апярэдзіў матацыкл. Затым яны ўбачылі ўспышку з датчыка кантролю парушэнняў, а пасля — воблака пылу і дыму. Убачыўшы наступствы ДТЗ, яны выклікалі міліцыю і хуткую медыцынскую дапамогу», — паведамляе Следчы камітэт.

Матацыкліст падчас ДТЗ быў цвярозы, у яго ў крыві не было знойдзена слядоў этылавага спірту. Следчыя вызначылі, што матацыкліст меў магчымасць затармазіць да пешаходнага пераходу, калі б ехаў на максімальна дазволенай хуткасці ў 80 км/г. 

Вядома таксама, што раней кіроўца матацыкла неаднаразова выязджаў на трасу паганяць. Перад гэтым ён здымаў нумары з матацыкла.

Загінулы хлопчык вучыўся ў 8 класе сярэдняй школы Брэста, займаўся спортам. На летнія канікулы прыехаў у вёску да бабулі і па вечарах любіў вячэрнія прабежкі і пешыя прагулкі.

Вінаватым у ДТЗ прызнаны матацыкліст, які «пры пад'ездзе да нерэгуляванага пешаходнага пераходу перавысіў хуткасць, праявіў злачынную нядбайнасць, няўважлівасць і неабачлівасць да дарожнай абстаноўкі і яе зменаў, не быў гатовы знізіць хуткасць руху і спыніцца, каб выключыць верагоднасць наезду на дзіця, хоць абавязаны быў гэта зрабіць і меў такую магчымасць».

Крымінальная справа спыненая ў сувязі са смерцю кіроўцы матацыкла.

Каментары13

  • В тюрьму
    07.10.2024
    Таким убийцам надо давать от 10- Ти до 20- Ти лет колонии. Оправдания убийцам лихачям нет.
  • Лихач получил по заслугам
    07.10.2024
    В тюрьму , чтобы посадить конкретно этого в тюрьму, сначала придется его раскопать.
  • Rusher
    07.10.2024
    Не оправдываю ракетчика, но что делают на м1 пешеходные переходы, их давно надо убрать

Цяпер чытаюць

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка8

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп усё ж атрымаў сваю прэмію міру11

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты9

У Крамлі заявілі, што мірны план ЗША надалей будзе правіць Джарэд Кушнер7

Спявачка Доліна заявіла, што ўсё ж верне паўтара мільёна даляраў пакупніцы сваёй кватэры8

Гістарычную капліцу аднаўляюць у Стоўбцах. Якой яна будзе, «залежыць ад фінансавання»1

Мацкевіч: Абараняйце сваіх лідараў32

Хто тая жанчына, якая перакладае Лукашэнку з арабскай мовы ў ягоным турнэ?6

Вынікі лёсавання чэмпіянату свету па футболе

Пашпарт прыкрыцця, сувязь з КДБ і нават замуж за гэбіста: новыя факты пра расійскую біятланістку, якая выступала за Беларусь6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка8

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць