Эканоміка33

Брытанская лабараторыя прапануе паслугі па кланаванні хатніх гадаванцаў

Калі ў вас няма дастаткова грошай, то ёсць магчымасць замарозіць ДНК і назбіраць сродкі на будучае кланаванне. Расказваем, як працуе лабараторыя.

British laboratory Geminin Genetics offers pet cloning services Британская лаборатория Geminin Genetics предлагает услуги по клонированию домашних животных Брытанская лабараторыя Geminin Genetics прапануе паслугі па кланаванні хатніх гадаванцаў
Фота: geminigenetics.com

Першыя эксперыменты па кланаванні жывёл правялі ў сярэдзіне XX стагоддзя. У 1962 годзе брытанскі біёлаг Джон Гёрдан (John Gurdon) змог атрымаць клона жабы. У 1996 годзе на свет з'явілася авечка Долі — першы кланаваны сысун.

Праз восем гадоў пасля гэтага адбылося першае камерцыйнае кланаванне ката. Тэхналогія набыла папулярнасць сярод багатых людзей. Вядома, што Барбара Стрэйзанд двойчы кланавала свайго любімага сабаку.

На сёння вядома пра існаванне чатырох кампаній у свеце, якія займаюцца кланаваннем. Адзіная з іх у Еўропе — гэта брытанская Gemini Genetics, заснаваная ў 2019 годзе.

Выданне Daily Mail расказвае, як з ДНК хатняй жывёлы, якая памерла, у лабараторыі ствараюць генетычна ідэнтычную копію. Лабараторыя займаецца кланаваннем толькі трох відаў жывёл — катоў, сабак і коней.

Працэс кланавання заснаваны на тэхналогіі пераносу ядра саматычнай клеткі (клеткі, якая не ўдзельнічае ў палавым размнажэнні). Жывую клетку бяруць са скуры жывёлы-донара і здабываюць з яе ядро, у якім утрымліваецца ДНК. Пасля гэтага бяруць яйцаклетку іншай жывёлы і выдаляюць з яе ўвесь генетычны матэрыял. У «ачышчаную» яйцаклетку ўводзяць новае ядро.

Каб клетка пачала дзяліцца і развівацца ў эмбрыён, яе актывуюць пры дапамозе хімічных рэчываў або электрычнага імпульсу. Гэта імітуе працэс натуральнага апладнення і стымулюе дзяленне клетак. Калі клетка пачынае развівацца ў эмбрыён, яго перасаджваюць у матку сурагатнай маці, якая выношвае яго да нараджэння. Сурагатная маці нараджае жывёліну, якая з'яўляецца генетычным клонам жывёлы-донара.

Увесь працэс каштуе ад 38 да 59 тысяч фунтаў стэрлінгаў (ад 50 да 80 тысяч долараў ЗША) і займае да года. У лабараторыі звяртаюць увагу на тое, што ўзоры тканак яны бяруць толькі ў першыя пяць дзён пасля смерці гадаванца. Здабытыя ўзоры ДНК культывуюцца, размнажаюцца і захоўваюцца ў крыягенным растворы вадкага азоту.

З-за таго, што кланаванне забаронена правіламі ЕС, узоры накіроўваліся ў партнёрскую лабараторыю ViaGen Pets у Тэхасе (ЗША). Менавіта там і адбываўся працэс выношвання і нараджэння жывёлы-клона, якую потым перавозілі ў Вялікабрытанію. Цяпер жа, як вядома, выйшла з Еўрасаюза і сама Вялікабрытанія.

Калі ў вас няма неабходнай сумы на аплату ўсяго працэсу, вы можаце заплаціць 600 фунтаў стэрлінгаў (каля 750 долараў ЗША) за здабыццё клеткі і яе крыягенную кансервацыю.

Навукоўцы звяртаюць увагу, што кланаваныя жывёлы не будуць ідэнтычныя гадаванцам, з якіх было ўзятае ядро саматычнай клеткі. Напрыклад, кланаваная жывёла можа мець іншую масць ці колер вачэй.

«Кланаваная жывёла ніколі не будзе дакладнай копіяй арыгінала ні па выглядзе, ні па паводзінах. Клоны будуць мець розны жыццёвы досвед, што прывядзе да з'яўлення жывёл з рознымі характарамі», —

цытуе выданне прадстаўніка Каралеўскага таварыства па прадухіленні жорсткага абыходжання з жывёламі.

Спецыялісты адзначаюць, што працэс кланавання звязаны з высокім узроўнем няўдач і смяротнасці, а кланаваныя жывёлы часта пакутуюць ад хвароб, у тым ліку ад пухлін, пнеўманій і анамалій росту. Таму яны рэкамендуюць тым, хто шукае новага гадаванца, узяць жывёліну з прытулку, а не кланаваць сваю былую радасць.

Каментары3

  • Жалезны Арні
    08.10.2024
    Фільм "The 6th Day" са Шварцэнэгерам быў прароцкім.
  • А если путин решит клонировать лукашенку?
    08.10.2024
    На каком этапе они поймут, что что то не так?
    И смогут ли что то сделать?
    И если клонировать из .овна, он так и будет всю жизнь в .овне?
  • Сонейка
    09.10.2024
    Тупая і эгаістычная працэдура, т.я. яна не вяртае гадаванца, а проста стварае новага. Лепш ужо жыццё падоўжыць цяперашняму, хутка такія тэхналогіі з'явяцца.

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца9

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца

Усе навіны →
Усе навіны

Біткойн упершыню перакрочыў за 80 тысяч даляраў1

Стала вядома, чаму расійскія турысты масава едуць у Беларусь9

Сур'ёзная аварыя пад Слуцкам — пяцёра трапілі ў бальніцу, адзін загінуў на месцы

Ілля Шкурын запаліў у чэмпіянаце Польшчы: выйшаў на замену і забіў два галы за 6 хвілін ВІДЭА5

Кватэры, якія знаходзяцца ў працэсе прыватызацыі, могуць зноў стаць дзяржаўнымі. Пры якой умове?

«Уціхамірцеся!» Азаронак кінуўся абараняць беларускія вуліцы ад Бондаравай. Але матывы ў яго свае11

Ваенкар заявіў, што расійскія дэсантнікі ў Курскай вобласці апынуліся ў акружэнні3

Расійскі баксёр і дэпутат Валуеў прыехаў у Жабінку і паблытаў Беларусь з Бранскай вобласцю9

«Прэзідэнты ЗША, якія ўплываюць на жыццё беларусаў». Найлепшыя твіты тыдня2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца9

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца

Галоўнае
Усе навіны →