Здарэнні33

Беларуска паўтара года дапамагала грашыма «Сяргею з Гродна». А гэта была яго былая жонка

У Баранавіцкі РАУС з заявай звярнулася мясцовая жыхарка і паведаміла, што стала ахвярай махляроў.

Ілюстрацыйнае фота

У красавіку мінулага года 23-гадовая дзяўчына пазнаёмілася з маладым чалавекам па імені Сяргей. Сувязь яны падтрымлівалі праз месенджар. Праз некаторы час з дзяўчынай звязалася 33-гадовая жыхарка Гродна і прадставілася сястрой Сяргея, распавялі ў міліцыі Гродна.

На працягу амаль паўтара года гродзенка пісала, што ў «маладога чалавека» праблемы са здароўем, ён знаходзіцца ў бальніцы і прасіла грошай на яго лячэнне, акрамя таго пісала, што Сяргея звольнілі з працы і ва ўсім вінаватая «каханая».

У выніку, зламысніца з красавіка 2023 года па жнівень 2024 года прысвоіла сабе 36 454 рублёў.

Дарэчы, пацярпелая ўжывую бачыла свайго «каханага» адзін раз. Як высветлілася, ілжэсястра на самай справе з'яўляецца былой жонкай «Сяргея».

Распачата крымінальная справа па артыкуле «махлярства, здзейсненае ў буйным памеры».

Каментары3

  • пусты гаманец
    07.10.2024
    а можна кантакты гэтай дзяўчулі? мне таксама дапамога патрэбна
  • Gen. Delirium
    07.10.2024
    пусты гаманец, тэлефануйце 102.
  • пусты гаманец
    07.10.2024
    102 мне тэлефанавалі нядаўна самі, калі знайшлі мой гаманец ) гэта праўда
    але ўчастковы так са мной размаўляў.. правяраў ці што.. я была на працы, паслала малога.. дык у яго спытаў - ці не састаю я на ўліку?

Цяпер чытаюць

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС абвясціў тэндар на будаўніцтва сямі гігафабрык штучнага інтэлекту8

Удава беларускага добраахвотніка здолела сабраць подпісы пад петыцыяй аб прысваенні іншаземцам звання Героя Украіны

У Брэсце адкрылі мурал «Партызаны Брэстчыны». Гэта ўжо чацвёрты падобны аб'ект у горадзе10

УЕФА аднагалосна вырашыў байкатаваць турніры ФІФА, калі рэалізуюцца планы Інфанціна10

Каталіцкі біскуп далучыўся да акцыі «Прэзідэнцкага спартыўнага клуба»1

Ці можна ў Беларусі адмовіцца ад ID-карты і перайсці на звычайны пашпарт?13

Экс-пасла Вялікабрытаніі ў Беларусі пераследавала яго былая: жанчына ўчыніла дыпламату сапраўднае пекла10

У ЗША чалавек выйграў у латарэі 800 мільёнаў даляраў4

«Адразу зразумела, адкуль яны». Расійскія зоркі прыехалі ў Мінск і злавілі хейт за паркоўку11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць