Усяго патроху1414

15-гадовы кандытар з Мінска робіць тарты на замову: прыгожа, але шалёна дорага

Юны кандытар Стась Малінін паказаў у тыктоку, якія прыгожыя тарты ўмее гатаваць. Адразу нават складана сказаць, што больш уражвае: стыль кандытарскіх вырабаў, узрост кухара ці цэны.

Стась Малінін. Тут і далей фота з яго сацсетак

Калі меркаваць па інстаграме хлопца, займацца салодкім хлопец пачаў у 13 гадоў. Цяпер ён можа зрабіць амаль усё: ад трайфлаў і маленькіх бента-тортаў да вясельных тортаў на некалькі ярусаў са складаным дэкорам.

У тыктоку Стась у адным са сваіх ролікаў паказаў некаторыя прыклады сваіх прац з цэнамі. Не надта вялікі торт на тэму «хадзячых мерцвякоў» каштуе 180 рублёў, торт на пяцігоддзе з мінімалістычным дэкорам дурніцамі — 370 рублёў, двух'ярусны торт з анёлам — 610 рублёў.

За тры дні ролік набраў каля 700 тысяч праглядаў і больш за 43 тысячы лайкаў. А меркаванні каментатараў прадказальна падзяліліся. Нехта лічыў, што ў «Еўраопце» можна за 30 рублёў набыць выдатны торт, а нехта пагаджаўся з тым, што прыгожы дэсерт з якасных інгрэдыентаў і не можа каштаваць танна.

У іншым відэа Стась расказаў пра сваю няўдачу. У хлопца замовілі велізарны торт на вяселле (11 кілаграмаў і тры ярусы) са смакам трапічнага шакаладу. Да гэтага моманту кандытар не аднойчы рабіў вясельныя тарты, але не настолькі вялікія. Стась спадзяваўся, што ўсё будзе добра, бо саму тэхналогію ён ведае: усталяваў спецыяльныя апоры, выраўнаваў ярусы. Выйшла ўсё даволі прыгожа.

— І цяпер самае цікавае. Я прыязджаю на месца і высвятляецца, што пераблытаў дату — вяселле не 12, а 14. Але дзякуй богу, што пераблытаў. Бо па прыездзе да дому торт разваліўся. Я ўлічыў усе памылкі і за суткі зрабіў такі ж торцік — і ўсе засталіся задаволеныя.

Увогуле цэннік у 15-гадовага кандытара такі: бента-торт — 45 рублёў, торт без дэкору — ад 50 рублёў за кілаграм (хлопец бярэ замовы ад 1,5 кілаграма). У сваім маленькім тэлеграм-канале Стась распавядае, што прыйшлося прачнуцца а шостай раніцы, каб аддаць торцік. Часам скардзіцца, што ён закрыў бальнічны і заўтра трэба ісці ў школу.

Каментары14

  • Улад
    11.10.2024
    Бізнес, разлічаны на "панты" абывацеляў - самы надзейны бізнес :)
  • Хрыч
    11.10.2024
    Ну ясное дело что он всего добился сам,без помощи мамки и папки.Ога
  • ЗЛЖ
    11.10.2024
    Аматар, Побач з хлопчыкам на фота павінна стаяць таксама і таленавітая мама.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою6

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Усе навіны →
Усе навіны

За адзін вечар тры беларускія футбольныя клубы перамаглі супернікаў з Арменіі, Македоніі і Чарнагорыі. Гэта рэкорд7

У Гомелі з'явіўся сквер Міліцыі. Гараджан не пыталіся нават фармальна4

Вялікабрытанія і Украіна падпішуць гістарычную дамову аб пастаўцы тысяч ракет для СПА

«Са студзеня Расія страціла 100 тысяч салдат. Забітымі. Не ўсяго, а забітымі»8

У Мінску пачалі будаваць аўтадарогу з Калодзішчаў у Калодзішчы

У Нацбанку растлумачылі прычыны тэхнічнага збою, які адбыўся з карткамі4

Не думайце, што гэта капейкі!4

«Я амаль заўсёды ў дарозе». Гісторыя бяздомнай беларускі, якая жыве ў падарожжах9

«З залатой бульбы». Беларуска знайшла дранікі за 32 рублі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою6

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць