Улада55

Пасол Эрыксан: «Я падазраваў, што люблю Беларусь. Цяпер ведаю гэта дакладна»

На сядзібе «Нашай Нівы» прайшло ўручэнне прэміі «Люблю Беларусь».

На сядзібе «Нашай Нівы» прайшло ўручэнне прэміі «Люблю Беларусь». Яе запачаткавалі сябры арганізацыі «Малады фронт».
Планавалася, што ганаровая цырымонія пройдзе ў гатэлі «Краўн Плаза» 14 лютага, але адміністрацыя гасцініцы ў апошні момант скасавала дамову на памяшканне.

Першую прэмію ўручалі ў намінацыі «Змагар года». Яе заслужыў палітвязень Арцём Дубскі, а ўзнагароду атрымлівала ягоная маці Алена. Яна зазначыла, што для Арцёма гэта будзе вялікая падтрымка. Нагадаем, што 10 лютага Дубскага на 15 сутак змясцілі ў штрафны ізалятар магілёўскай калоніі.

Лаўрэат прэміі ў намінацыі «Pro‑Belarus» пасол Швецыі Стэфан Эрыксан адразу пажартаваў:

«Я падазраваў, што люблю Беларусь, а цяпер ведаю гэта пэўна». Потым ён успомніў, што вечарам у рамках Алімпіяды ў Ванкуверы пройдзе хакейны матч паміж зборнымі Беларусі і Швецыі. «Я нават не ведаю за каго балець. Але ў любым выпадку перамогуць нашы», — зазначыў С.Эрыксан.

Рэжысёр «Свабоднага тэатра» Мікалай Халезін цяпер у французскім Ліёне, таму статуэтку замест яго атрымліваў Кірыл Ільніцкі.

«Палітыкам года» паводле версіі «Маладога фронту» стаў старшыня БНФ Аляксей Янукевіч. Лаўрэат зазначыў, што для яго гэта асабліва прыемна, бо ён сам выйшаў з гэтай арганізацыі.

А кампанія «Будзьма» атрымала не толькі статуэтку ад «МФ», але таксама карціну ад мастака Алеся Пушкіна. З карцінай, што называецца «Спячы дуб, што чакае вясны» Пушкін прыязджаў на вулічную акцыю 14 лютага, з ёй мастака і затрымлівалі.

Ініцыятар кампаніі «За альтэрнатыўную службу» Міхась Пашкевіч сваю ўзнагароду ўжо атрымаў. Прычым, як зазначыў Іван Шыла, двойчы. Першы раз на плошчы падчас Акцыі любові, а другі раз ад камандзіра ПМСП Аляксандра Лукомскага.

Фанаты мінскага футбольнага клуба «Тарпеда» на ўзнагароджванне не прыйшлі.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»2

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць