Сёння — Вербная нядзеля ва ўсіх хрысціянскіх канфесій. У Свята-Духаў сабор выстраілася вялізная чарга
Сёлета Вербніца, як і Вялікдзень, — супольны ва ўсіх канфесій.

Вербніца адзначаецца ў памяць уваходу Ісуса Хрыста ў Іерусалім. Напярэдадні гэтага Ісус здзейсніў цуд уваскрэсення Лазара. Вестка шырока разнеслася, і народ вітаў яго як цара пальмавымі галінкамі.


У Беларусі на гэтае свята асвячаюць вербныя галінкі — яны сімвалізуюць тыя пальмавыя, якімі сустракалі Хрыста.
Як паведамляе канал «Минск. Главное!», у Свята-Духаў кафедральны сабор выстраілася вялізная чарга.
Ужо не першы год беларускія вернікі ідуць у храмы пад наглядам узмоцненых нарадаў міліцыі.

Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары