Грамадства99

Дэпутат расказаў чыноўнікам у Асіповічах, чым старажытная магія адрозніваецца ад сучаснай

І знайшоў нечаканае тлумачэнне заходнім санкцыям супраць Беларусі.

Фото: osipovichi-region.by

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Дзячэнка зладзіў нечаканую лекцыю для чыноўнікаў у Асіповічах.

Ён сабраў пашыранае пасяджэнне камісіі садзейнічання кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе сумлення, веравызнання і рэлігійных арганізацыях пры райвыканкаме і расказаў пра тое, што такое рэлігія і як яна з'явілася.

Яшчэ адной тэмай раптам стала магія: Дзячэнка вырашыў растлумачыць прысутным, «чым адрозніваецца старажытная магія ад тых абрадаў, якія папулярныя сёння».

А яшчэ дэпутат патлумачыў чыноўнікам, якіх людзей можна лічыць вернікамі, а якіх — не. На жаль, яго метадалогію выяўлення «правільных вернікаў» выканкам не прывёў. Дарэчы, лекцыю Дзячэнка прачытаў у рамках сваёй працы ў акрузе — мяркуючы па ўсім, адной са сваіх задач ён лічыць «рэлігійную асвету». 

Праз некалькі дзён Дзячэнка звярнуўся ўжо да больш шырокай аўдыторыі — чытачоў сайта «Могилевских ведомостей». Гэтым разам ён знайшоў незвычайнае тлумачэнне заходнім санкцыям, уведзеным за гвалт супраць пратэстоўцаў, палітычныя рэпрэсіі і падтрымку Расіі ў агрэсіўнай вайне.

Але на думку Дзячэнкі, санкцыі ўвялі таму, што беларусы — веруючыя хрысціяне.

«Прыхільнасць беларусаў да традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў з'яўляецца адной з духоўных прычын прымянення несправядлівых і неабгрунтаваных санкцый супраць беларускай эканомікі.

Звярніце ўвагу — на прадпрыемствах працуюць у асноўным веруючыя людзі. Большасць з іх хрысціяне: праваслаўныя, каталікі, пратэстанты. Такім чынам, эканамічныя санкцыі ў дачыненні да прадпрыемстваў з'яўляюцца пераследамі вернікаў і іх сем'яў, развязанымі ў XXI стагоддзі бязбожнымі і бессаромнымі трансатлантычнымі палітыкамі», — мяркуе Дзячэнка.

Па словах дэпутата, заходнім палітычным элітам не падабаецца, што беларусы вызнаюць хрысціянства, бо «амерыкана-еўрапейскі істэблішмент даўно духоўна дэградаваў і забыўся пра хрысціянскія ідэалы». Не прапусціў Дзячэнка і магчымасці распаўсюдзіць даўно аспрэчаныя фэйкі пра тое, што на Захадзе ў хрысціянскіх сем'яў адбіраюць дзяцей і аддаюць іх аднаполым парам.

Чаму наогул Дзячэнка вырашыў паразважаў пра рэлігію? З гэтай тэмай звязана яго навуковая кар'ера. Будучы дэпутат у свой час скончыў гістфак Магілёўскага дзяржуніверсітэта і аспірантуру Інстытута філасофіі і права НАН, абараніў кандыдацкую па філасофіі на тэму «Рух пяцідзясятнікаў у Беларусі». Доўгі час ён выкладаў у роднай ВНУ, а таксама займаўся вывучэннем рэлігійных арганізацый у Беларусі і секталогіяй.

Каментары9

  • секта ябацек
    21.10.2024
    на фота гляджу...
    жэсты ў дэпутана такія, як у варажбіткі )
  • Лех
    21.10.2024
    На депутатскую зарплату и пенсию можно и не такое нафантазировать. И главное никакой ответственности нет, мели языком как твой диктатор и ничего тебе за это не будет. Костёл в центре Минска кто закрыл, трансантлантические политики или твой работодатель? Не ответишь, борец с ущемлением христиан?
  • антисекта антиябатек
    21.10.2024
    ну ці як у алана чумака

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

Аплявуха ва ўрадавым самалёце. Што магло выклікаць гнеў Брыжыт Макрон?4

21‑гадовага хлопца затрымалі за дыскусійныя каментарыі пра Другую сусветную вайну19

У ЗША аўтарку дзіцячай кнігі пра пераадоленне гора прысудзілі да пажыццёвага тэрміну за забойства мужа3

Як майстар-самавучка з Баранавічаў з дапамогай малатка стварае карціны на шкле1

На хутары ў Беларусі жыве дзік, які абажае «Снікерс»3

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт13

Махляры прыдумалі новую салідную арганізацыю, ад імя якой могуць тэлефанаваць6

Арыштаваны былы кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Ярмак14

У Беларусі прапануюць дзікую паслугу — пахаваць жыўцом у лесе. Колькі каштуе?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць