Грамадства1010

Мінадукацыі зацвердзіла 10 «запаветаў» для школьнікаў і бацькоў

Міністэрства адукацыі Беларусі апублікавала правілы для навучэнцаў і правілы для бацькоў, яны размешчаныя на сайце ведамства.

Для вучняў і іх бацькоў распрацаваны кодэкс з 10 правілаў. У адукацыйным працэсе навучэнцы павінны кіравацца наступнымі правіламі:

  1. Быць патрыётамі сваёй краіны, малой радзімы і сваёй школы.
  2. Быць ветлівымі і добразычлівымі ў зносінах з настаўнікамі, а таксама сумленнымі і шчырымі.
  3. Актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці ўстановы адукацыі.
  4. Сумленна вучыцца, імкнуцца да якаснага асваення ведаў, уменняў, навыкаў, самаўдасканалення, развіцця здольнасцей.
  5. Выконваць правілы паводзін навучэнцаў, абавязкі навучэнцаў і правілы ўнутранага распарадку школы.
  6. Паважаць членаў сваёй сям'і, настаўнікаў, школьнікаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
  7. Выконваць патрабаванні настаўнікаў і бацькоў па выкарыстанні мабільных тэлефонаў, прылад для відэазапісу, інтэрнэт-камунікацыі, выконваць правілы паводзін у інтэрнэце.
  8. Выкарыстоўваць дзелавы стыль адзення, мець акуратны знешні выгляд, падтрымліваць парадак на сваім працоўным месцы.
  9. Паважаць нацыянальныя і рэлігійныя пачуцці ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
  10. Беражліва адносіцца да маёмасці школы.

Бацькі ў сваю чаргу таксама з'яўляюцца ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу, таму для іх усталяваны адпаведныя правілы:

  1. Забяспечваць умовы для выхавання, атрымання адукацыі і развіцця сваіх дзяцей.
  2. Сумленна і якасна выконваць абавязкі бацькоў, быць прыкладам для дзяцей.
  3. Стварыць усе ўмовы, неабходныя для вучобы, сацыялізацыі, умацавання здароўя, самаразвіцця і самарэалізацыі дзіцяці, абараняць яго правы і законныя інтарэсы.
  4. Забяспечваць выкананне дзецьмі патрабаванняў настаўнікаў.
  5. Ухіляцца ад канфліктаў у адносінах з настаўнікамі, іншымі бацькамі, быць ветлівымі, добразычлівымі і тактычнымі.
  6. Падтрымліваць з удзельнікамі адукацыйнага працэсу канструктыўныя і даверлівыя адносіны, узаемадзейнічаць з настаўнікамі па пытаннях выхавання і навучання дзяцей.
  7. Спрыяць стварэнню пазітыўных адносін у калектыве навучэнцаў і бацькоўскай супольнасці.
  8. Выконваць этычныя прынцыпы і правілы паводзін, у тым ліку ў інтэрнэт-прасторы.
  9. Быць станоўчым прыкладам для дзіцяці сваім знешнім выглядам, паводзінамі і культурай зносін.
  10. Імкнуцца да павышэння сваёй псіхалагічна-педагагічнай кампетэнтнасці.

Каментары10

  • даведка
    27.11.2024
    А где самые основные не убий ближнего своего президента и не желай училку твою?
  • Гары Потэр
    27.11.2024
    Іванец, а не ішоў бы ты са сваімі патрабаваннямі за "руcским военным кораблём"? Школы ператвораныя лукашыстамі ў ізаляваныя ад бацькоў чырвона-зялёныя турмы, на дзяцей ціснуць прафесійныя фальсіфікатары выбараў, прымушаюць ўступаць ў лукаюгенд, бескаштоўна працаваць, мыюць мазгі размовамі пра шчасце савецкага рэжыма. Адукацыя і веды засталіся на апошнім месцы.
  • Дзяржабная Няведа
    27.11.2024
    Гыгыгы, як чоценька я, дэкляраваны дыстрыбутар адукацыйнае паслугі, загадваю дэкляраваным спажыўцам гэнае паслугі, якімі быць.

    Камуняне мае ўлюблёныя, прыхільныя "дармовае" адукацыі і пазытыўных правоў! Да вас зьвяртаюся! Вы ж разумееце, што
    Я Няе МОГУ ИНАЧЕ)))?

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага44

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта спроба дастукацца да аднаго чалавека». Курэйчык — пра пяцігадзінны стрым Ціханоўскага40

На дзяржаўным тэлебачанні расказалі пра маштаб палітычных рэпрэсій у Гомелі цяпер6

Марыі Калеснікавай прысудзілі званне ганаровай прафесаркі ў Зальцбургу11

ЕС выключыць бізнэсоўцаў Гуцэрыева і Шаўцова з беларускага санкцыйнага спісу3

У Германіі ў краме ў беларуса выпалі грошы. А як стаў падымаць, з сумкі пасыпаліся скрадзеныя шакаладкі2

Упершыню з 1945 года ў ЗША расстраляюць вайскоўца. Такое пакаранне стралку з Форт-Худа ўхваліў Трамп1

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Жыхар Гродна вырасціў гіганцкі гарбуз — 150 кілаграмаў

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага44

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць