Грамадства

Беларускую выцінанку ўключылі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА

Гэта ўжо шосты беларускі элемент у спісе нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва.

Выцінанка Леанілы Супрановіч з аграгарадка Наваселле пад Мінскам. Фота: «Звязда»

Выцінанка-традыцыйнае мастацтва выразання з паперы, шырока распаўсюджанае ў Беларусі. Рамяство зарадзілася яшчэ ў XVI стагоддзі, цяпер яно зноў робіцца папулярным.

Выцінанку выкарыстоўваюць пры афармленні дамоў і офісаў, у дэкарацыях у тэатры, а таксама ў карцінах і вопратцы. Большасць майстроў прытрымліваюцца традыцыйных тэхнік і формаў, выкарыстоўваючы разнастайныя метады выразання — ад стварэння простых сіметрычных кампазіцый нажніцамі да камбінавання складаных элементаў з дапамогай нажніц і разца.

У беларускай заяўцы ў ЮНЕСКА гаварылася, што засваенне мясцовых традыцый выцінанкі спрыяе фармаванню пачуцця ідэнтычнасці і захаванню народнай культуры. Выцінанка спрыяе дыялогу як унутры супольнасці рамеснікаў, так і за яе межамі. Майстры дэманструюць свае здольнасці і крэатыўныя тэхнікі на розных фестывалях, выставах і кірмашах, а сем'і выкарыстоўваюць гэта мастацтва як сродак творчага самавыяўлення, перадаючы практыку з пакалення ў пакаленне.

Выцінанка таксама перадаецца праз фармальную і нефармальную адукацыю. Як метад арт-тэрапіі, яна спрыяе развіццю дробнай маторыкі і стымулюе творчае мысленне. Часта гэта мастацтва выкладаюць людзям з фізічнымі або псіхічнымі абмежаваннямі, што спрыяе іх рэабілітацыі і творчаму развіццю.

Разгледзеўшы заяўку, Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА вырашыў уключыць выцінанку ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

Гэта ўжо шосты беларускі элемент у вялікім рэпрэзентатыўным спісе: раней у яго былі ўключаныя святочны калядны абрад «Калядныя цары» ў вёсцы Семежава Капыльскага раёна; «Урачыстасць у гонар шанавання абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст)» у вёсцы Будслаў Мядзельскага раёна; «Юраўскі карагод» у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна; Культура бортніцтва; «Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство, уменні».

Каментары

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць