Здарэнні77

У Віцебску медработнікі знішчылі 6 тысяч вакцын ад кавіду — шкода склала 120 тысяч рублёў

У выніку двум супрацоўніцам паліклінікі выставалі абвінавачанне ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў з асабістай зацікаўленасці, яшчэ траім — у пасобніцтве, паведаміла Генпракуратура.

Фота: Jeenah Moon, AP Photo, Getty Images, Калаж: «Наша Ніва»

Падрабязнасці паведамілі ў прэс-службе Генеральнай пракуратуры: «Устаноўлена, што дзве абвінавачаныя — намеснік загадчыка і старшая медыцынская сястра ўстановы аховы здароўя — перавышаючы свае службовыя паўнамоцтвы, далі незаконныя распараджэнні тром падпарадкаваным ім медсёстрам знішчыць рэшткі вакцыны супраць кавіду, тэрмін прыдатнасці якой яшчэ не скончыўся. Пры гэтым яны даручылі ўнесці змены ва ўліковую і справаздачную дакументацыю аб іх выкарыстанні падчас вакцынацыі».

Паводле інфармацыі ведамства, былі знішчаныя не менш за 6 тысяч доз вакцыны коштам 120 тысяч рублёў. У дачыненні да пяці медработніц распачалі крымінальную справу.

На судовым пасяджэнні абвінавачаныя прызналі віну і раскаяліся ў зробленым. Таксама вядома, што яны кампенсавалі прычыненую шкоду.

Суд прызнаў медработніц вінаватымі. Намесніку загадчыка і старшай медыцынскай сястры прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 3 гады 6 месяцаў без накіравання ва выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Трох медсясцёр суд пакараў абмежаваннем волі на тэрмін 2 гады таксама без накіравання ва выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Каментары7

  • Сатурн
    04.04.2025
    даведка, и как это связано?
  • Перец
    04.04.2025
    Хаха.
    Работаю в поликлинике, мы тоже уничтожаем, а пишем, что вакцинировали.
    А что делать, если заставляют, а народ не хочет.
    Каждую неделю медсестра разбивает ампулы и выливает - дурное занятие
  • Проста жыхар
    04.04.2025
    Дык такой справай займаліся па ўсёй краіне амаль у кожнай паліклініцы, і нават не надта спрабавалі гэта ўсё хаваць. Дзяржава патрабавала справаздачнасці з высокімі тэмпамі вакцынацыі, і гэта быў найпрасцейшы спосаб яе "правядзення". Цяпер можна заходзіць у кожную паліклініку і заводзіць крымінальныя справы пачкамі, праўда тады дэфіцыт медработнікаў у краіне як мінімум падвоіцца.

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі8

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Усё менш і менш: колькі і якія візы выдае беларусам Германія3

Лукашэнка выцягнуў Умку нават на хакейную пляцоўку ВІДЭА10

Трамп звольніў генеральнага пракурора. Гэта можа быць звязана са справай Эпштэйна3

Начальнік са Следчага камітэта ехаў п'яным, груба парушаў ПДР, біўся з даішнікамі і ўцякаў ад іх. Атрымаў «хімію»5

Што вядома пра беларускага ГРУшніка, які працуе на латвійскім кірунку?11

У Іўеўскім раёне ўначы згарэла аграсядзіба. Недакурак кінуў сам гаспадар

«Мы хацелі стварыць вайб «Хлопчык, гарэлачкі мне прынясі!» У Мінску пачала працаваць «Жаночая піўная» — афіцыянты там адны мужчыны26

У Новай Баравой адкрылі дзіцячы садок «Кубікі» ФОТЫ4

У Жодзіне развялося шмат варон, жыхары б'юць трывогу. Ці сапраўды варта непакоіцца?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі8

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць