Свет

Больш за 200 пасажыраў аднаго з самых вялікіх лайнераў заразіліся наравірусам

На борце круізнага лайнера Queen Mary 2 адбылася ўспышка наравіруса — інфекцыі, якая выклікае ваніты, млоснасць і дыярэю. Паводле даных органаў аховы здароўя ЗША, захварэлі 224 з 2538 пасажыраў і 17 членаў экіпажа.

Фота: Ken Jack / Getty Images

Наравірус перадаецца кантактным шляхам — праз забруджаныя паверхні, ежу і ваду, а таксама ад чалавека да чалавека. Хворыя на працягу доўгага часу губляюць шмат вадкасці, што асабліва небяспечна для пажылых людзей, піша Bild.

Успышка адбылася ў сярэдзіне сакавіка падчас падарожжа па маршруце з Саутгемптана (Англія) праз Нью-Ёрк у Карыбскі басейн. Нягледзячы на першыя выпадкі захворвання, лайнер працягнуў рух. На ўсіх палубах правялі старанную ўборку і дэзынфекцыю, а хворым аказваецца медыцынская дапамога.

«Дзякуючы хуткай рэакцыі нашай каманды і прынятым дадатковым мерам мы ўжо назіраем змяншэнне колькасці зарэгістраваных выпадкаў», — адзначае суднаходная кампанія Cunard Line, якой належыць лайнер.

Queen Mary 2 — адзін з самых раскошных круізных караблёў у свеце. Ён вытрыманы ў стылі трансатлантычных круізаў пачатку XX стагоддзя і знаходзіцца ў эксплуатацыі з 2004 года. Зараз судна завяршае рэйс і набліжаецца да порта прызначэння.

Каментары

Цяпер чытаюць

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»6

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэтая хімічная атака ледзь не загубіла». У Гомелі масава скардзіліся на смурод у цэнтры горада

25‑гадовага каардынатара IT-праектаў па вяртанні з Польшчы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»9

У Бабруйску мужчына з інваліднасцю па зроку выпадкова выпіў растваральнік1

На праспекце Незалежнасці ў сталіцы двое 17‑гадовых падлеткаў на матацыкле ўрэзаліся ў аўтамабіль2

«Не марнуйце час». Кампанія праехала 22 кіламетры ў рэстаран пад Гроднам, заплаціла за ўваход у яго, але засталася галоднай6

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч57

Закопвалі майткі, смаркаліся, вынаходзілі пісуар без пырскаў і наступалі на змей — за што раздалі Шнобелі-20264

Цела Раткі Младзіча прывезлі ў Сербію ўрадавым самалётам6

Сядзібу Грабніцкіх пад Ушачамі куплялі ўжо двойчы — і вось яна зноў на аўкцыёне за адну базавую

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»6

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць