Грамадства1212

Амерыканец, які прыехаў з Літвы ў таварным вагоне, хоча застацца ў Беларусі

Прапагандысты паказалі сюжэт з 27-гадовым грамадзянінам ЗША Антонам Росам, які нелегальна перасёк літоўска-беларускую мяжу ў вагоне грузавога цягніка, піша Reform.news.

У сюжэце, які выйшаў сёння на тэлеканале «Беларусь 1», Антон Рос расказаў, што некалькі гадоў таму быў у Беларусі і хацеў бы тут застацца.

«Я сябе добра адчуваю, выдатна кормяць, выдатныя ўмовы. Я … так атрымалася, што ў мяне цяжка з дакументамі, і я, так бы мовіць, у роспачы паспрабаваў такой апошняй спробай дабрацца да вас сюды.

Я быў калісьці ў Беларусі, мне тады вельмі спадабалася. Я быў у Мінску некалькі гадоў таму, і мне ўсё вельмі спадабалася. Мне спадабаліся чысціня, утульнасць, прыстойнасць людзей, вось. І добразычлівасць — вось самы такі вось настрой, скажам, спакойны. І я быў вельмі натхнёны, калі тут пабываў упершыню.

У мяне знаёмыя там былі, сябры — і вельмі як бы, вельмі сумленныя, добрыя людзі з Беларусі. Я вось трапіў сюды, і тады ўбачыў, што яны не выключэнне. Я хадзіў у рускую школу некалькі гадоў. Усё добра, выдатна абыходзяцца. Толькі калі можна было неяк застацца … Маме сказаць, што ўсё добра. Тут кормяць, пояць, цёпла, можна адпачыць. Ну, карацей, умовы добрыя і ўсё нармальна», — кажа мужчына на камеру па-руску без акцэнту.

У сюжэце паведамілі, што ў мужчыны ёсць «некаторыя праблемы са здароўем», якія развязваюцца беларускімі спецыялістамі.

Раней у Дзяржаўным памежным камітэце заяўлялі, што пасля прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці грамадзяніна ЗША дэпартуюць на тэрыторыю Літвы.

Антон Рос быў затрыманы супрацоўнікамі беларускай мытні ўначы 31 сакавіка на чыгуначнай станцыі «Маладзечна» ў вагоне таварнага цягніка.

Каментары12

  • Hooch
    03.04.2025
    Ня ўсіх дурных вайна пабіла.
  • Чел
    03.04.2025
    Его речь очень показания Коновалова напоминают.
  • a.hto.tam.idze
    03.04.2025
    Hooch,
    Напісана ж, праблемы с здароўем. Якія менавіта праблемы.. тут да бабкі не хадзі.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць31

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Каверын: У мяне расце дачка, і я хацеў бы, каб яна жыла, хутчэй, у тым свеце, які ўяўляюць сабе ідэальным феміністкі36

Многія беларусы страцяць магчымасць ехаць на працу ў Літву. Вось што зменіцца з лістапада34

Сям'я з Мазыра збірае $2,9 мільёна, каб выратаваць сына4

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна23

Памёр Генадзь Шэпелеў11

Ва Украіне амаль скончыліся ракеты для F-16, якімі збіваюць рэактыўныя дроны

Apple прэзентавала першы складны айфон14

Трамп паабяцаў па 5 тысяч даляраў кожнаму паўналетняму амерыканцу, калі рэспубліканцы захаваюць кантроль над Кангрэсам29

Штучны інтэлект рашыў задачу Наўе—Стокса, якую людзі не маглі разгадаць 90 гадоў. Гісторыя, аднак, абярнулася скандалам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць31

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць