Культура33

Мастак з Камянеччыны — 1 сакавіка споўніцца 60 гадоў Міколу Маеўскаму

Месца яго нараджэння — пушчанская вёска Дварцы. Менавіта тут, у Дварцах, нарадзіліся і першыя Міколавы малюнкі.
Найперш сына да малявання падахвочваў бацька, рукасты да ўсякага рамяства чалавек, пчаляр. А вось першыя ў жыцці мастака фарбы і пэндзаль купіла мама.

У ранніх юнацкіх нацюрмортах і пейзажах было заўважана імкненне аўтара да народнай вышыўкі, ткацтва, дывановага роспісу, што аформіцца ў прафесійны почырк мастака. У адным з інтэрв’ю Мікола Маеўскі зазначае: «Мая Беларусь пачынаецца з Камянеччыны, дзе ёсць два яркія сімвалы Радзімы: Белая Вежа -сімвал яе мужнай гісторыі, і Белавежская пушча — сімвал непераўзыдзенае красы яе прыроды».

Жыццёвыя шляхі-дарогі прывялі будучага мастака ў Ленінградскую мараходную школу. Наперадзе чакала праца на савецкіх гандлёвых суднах, сустрэчы з краінамі Еўропы і Азіі, Афрыкі і Амерыкі, пашчасціла пабываць нават у далёкай Аўстраліі. У тых паходах Мікола не разлучаўся з эцюднікам і фарбамі. Пасля была Ленінградская мастацкая вучэльня, вяртанне ў Брэст.

У 1987 годзе Мікола Маеўскі становіцца членам Саюза мастакоў. Мастак захоплена цікавіцца гісторыяй, этнаграфіяй, археалогіяй. Становіцца адным з заснавальнікаў рэгіянальнае сябрыны «Край», дзе актыўнічае ў аднаўленні народных святаў. Таксама ён становіцца сябрам згуртавання мастакоў «Пагоня».

Новыя палотны нараджаліся падчас вандровак па Прыпяці, сумеснага падарожжа на самаробным парусніку з мастаком Міхасём Кебцам ад Брэста да талашоўскага Петрыкава. «Рачныя кветкі», «Мой прыяцель вецер», «Краіна Палессе-88», цэлая серыя пейзажаў Белавежскай пушчы, серыя «Старажытныя гарады Беларусі».

Асобнага слова патрабуе серыя нацюрмортаў на розныя поры года. Карціна «Лета. Палявыя кветкі» дыхае сапраўднай паэзіяй, выклікае шчымлівае пачуццё замілавання родным краем. Інакшы нацюрморт «Восень. Хлеб».

У дасканала выпісаных, поўных цеплыні каласах, старым, спрацаваным сярпе, у шызавата-срэбраным нацыянальным каларыце адчуваецца эпічнасць. Напрошваецца паралель з тэтралогіяй «Чужая бацькаўшчына» другога заходніка, Вячаслава Адамчыка, у якога перавага аддаецца шэраму колеру.

Творы Міколы Маеўскага ёсць у музеях і прыватных калекцыях нашае Бацькаўшчыны, а таксама Германіі і Японіі, Францыі і Польшчы, Турцыі і Ізраіля, карціны «Камянец-Літоўскі», «Белавежская пушча» знаходзяцца у Беларускім музеі ў Кліўлендзе ў ЗША.

Сённяшні дзень мастака найлепей ахарактарызуе пункцір Алеся Разанава:

Дарога дадому… —
Усе дарогі,
якімі хадзіў і ездзіў,
ўбірае дарога дадому.

На родным падворку шукае мастак сваё натхненне, астывае з далёкіх і блізкіх дарог, каб неўзабаве на палотнах агучыць свой вырак.

Каментары3

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць