Эканоміка77

«Толькі бізнэс, нічога палітычнага». Еўрапейскія бізнэсмены прыглядаюцца да падсанкцыйнай Беларусі

Крыніцы ў дзелавых колах расказалі выданню Office Life, што ў апошнія месяцы ў Беларусі фіксуецца прыкметны прыток замежных інвестараў або іх прадстаўнікоў. Прытым калі ваяжамі прадпрымальнікаў з Расіі, Кітая ці Турцыі нікога не здзівіш, то такой вялікай колькасці візітаў еўрапейскіх бізнэсменаў не назіралася, як сцвярджаецца, з дакавідных часоў.

Ва ўмовах санкцый некаторыя еўрапейскія кампаніі ці пайшлі з Беларусі, ці спынілі інвестыцыі. Зменшыліся і дзелавыя кантакты. Аднак сёлета, паводле інфармацыі Office Life, цікавасць да Беларусі з боку еўрапейцаў узрасла.

Напрыклад, Беларусь наведвалі італьянскія прадпрымальнікі, якія спецыялізуюцца на рашэннях у галіне сельскай гаспадаркі. Яны нібыта разглядаюць магчымасць лакалізацыі вытворчасці ў Беларусі. Іх прыцягвае не толькі аграпрамысловы сектар Беларусі, але і ў цэлым рынак ЕАЭС.

Былі ў Мінску і сербскія бізнэсмены. Сербія хоць і далучылася да санкцый ЕС, але з'яўляецца адзінай краінай у Еўропе, у якой дзейнічае пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з краінамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Сербы хацелі пашырыць супрацоўніцтва ў такіх сферах, як будаўніцтва, сельгастэхніка, прадукты харчавання і інш.

Паводле інфармацыі Office Life, гасцявала ў беларускай сталіцы і група інвестараў з Нарвегіі. Яны думаюць наладзіць у Беларусі перапрацоўку беларускай драўніны, а гатовую прадукцыю пастаўляць выключна на экспарт.

Былі ў еўрапейскага бізнесу кантакты і з рэзідэнтамі Парка высокіх тэхналогій.

Крыніцы ў юрыдычных кампаніях пацвярджаюць, што сёлета назіраецца рост візітаў еўрапейскіх дзелавых колаў у Беларусь.

«Гэтай восенню ў Мінск наведваліся як самі ўласнікі, так і іх прадстаўнікі. Нельга сказаць, што ва ўсіх ёсць адна выразна выяўленая мэта. Кожны пераследуе свае інтарэсы. У некаторых тут застаўся бізнэс. Яны разважаюць, што з ім рабіць — прадаваць або пачакаць.

Прыход да ўлады ў ЗША Трампа дае надзею, што санкцыі могуць аслабнуць, а беларускія ўлады здымуць абмежаванні на продаж і выплату дывідэндаў,

— кажуць суразмоўцы. — Хапае і тых, хто быў упершыню ў Беларусі. Яны зацікаўленыя пастаўляць тавары на рынкі Беларусі і Расіі.

Некаторыя гатовыя гандляваць «хадавой» беларускай прадукцыяй. Санкцыі — гэта не мае значэння. У іх эканоміка [паставак] складваецца. Толькі бізнэс, нічога палітычнага.

Што тычыцца інвестыцый, то цяпер толькі адзінкі гатовыя ўкладаць грошы ў праекты ў Беларусі. Нам вядомыя такія прыклады. Але пакуль усё на ўзроўні размоў. І, як правіла, у такіх праектах еўрапейскія прадпрымальнікі бяруць у долю мясцовых партнёраў. Ну альбо беларусы прыцягваюць еўрапейцаў і адкрываюць сумесную кампанію.

Калі абагульніць: цікавасць у еўрапейцаў прысутнічае, але па аб'ектыўных прычынах да ўзроўню 2018-2019 гадоў яшчэ далёка».

Каментары7

  • Великое чудо Маниту
    07.12.2024
    Дебилизм в том и состоит, что сколько бы не будет бить током по рукам, пока не сгоришь до обугливания - не успокоишься. Этих идиотов всегда будут стричь и национализировать. Я бы на месте евробюрократов - в случае конфискации не компенсацию мутил, а штраф в десятикратном размере от конфискованного. Чтобы от этой идиотии хоть польза была какая то.
  • Новыя ахвяры нацыяналізацыі
    07.12.2024
    Хто-небудзь перадайце гэтым блажэнным, што інвестыцыі у Беларусі гэта звышрызыкоўны актыў, нават большы за біткоін. Можна укладаць толькі столькі, колькі не шкада страціць
  • Накипело
    07.12.2024
    Идет третий год войны, пятый год масштабных репрессиий, а некоторым европейским бизнесам на это полностью наплевать, они готовы рубить бабло в обход санкций и платить налоги в казну кровавым убийцам Путину и Лукашенко, им даже наплевать, что эти деньги потом пойдут на войну и репрессии против десятков тысяч людей. А простых беларусов, которые бежали от режима, будут потом батрачить вот на таких бизнесменов в ЕС по 12 часов в сутки, чтобы хоть как-то прожить в эмиграции, так еще и могут признать «угрозой безопасности». А вот европейский бизнес, который продолжает вести свой бизнес с такими кровавыми режимами обслуживая их, платя налоги, которые потом идут на войну и репрессии, это ни разу не угроза безопасности. Фуры, забитые товарами, в том числе и санкционными, как шли с Польши и Литвы и других стран ЕС, так и продолжают идти. У Польши так вообще товарооборот даже вырос с лукашенковским режимом по сравнению с 2021 годом. Прям накипело от такого лицемерия со стороны Польши, Литвы, Италии и других кому деньги не пахнут.

Цяпер чытаюць

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс27

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Усе навіны →
Усе навіны

Атака на нафтавы тэрмінал «Санкт-Пецярбург»: з'явілася спадарожнікавае фота з наступствамі3

Украінская кампанія Firepoint паказала выпрабаванне новай балістычнай ракеты FP-7 «Пелікан»7

Арына Сабаленка сенсацыйна аддала чвэрцьфінал «Ралан Гарос»5

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі38

Выбух адбыўся на зброевым заводзе ў расійскай Туле: ёсць загінулыя4

«Мы яшчэ не скончылі. Не страчвайце надзеі!» Джон Коўл адрэагаваў на словы Ціханоўскай пра 800 палітвязняў у Беларусі13

На эканамічным форуме ў Пецярбургу паказалі расійскіх робатаў. Нават Z-патрыёты палічылі іх ганьбай9

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі3

Як праходзіць ператрус па справе ЕГУ10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс27

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць