Свет11

Міністр культуры Літвы: Забараняць расійскую мову мы не будзем. Але я супраць увозу культуры сучаснай Расіі

Шарунас Біруціс абяцае знайсці спосаб не пускаць у Літву сучасную расійскую культуру.

Шарунас Біруціс. Скрыншот відэа

Новы міністр культуры Літвы Шарунас Біруціс заявіў, што выступае катэгарычна супраць увозу сучаснай расійскай культуры ў краіну.

Ён паабяцаў знайсці спосаб забараніць такі ўвоз, піша LRT.

«Я вельмі выразна заяўляю: я супраць прыўнясення сюды культуры цяперашняй расійскай дзяржавы, асабліва цяпер. Як мы можам гэта забараніць? Думаю, разам мы знойдзем спосаб, чаго дагэтуль не было зроблена», — адзначыў Біруціс.

Біруціс шкадуе, што папярэдні ўрад не зрабіў захадаў для абмежавання гастроляў расійскіх артыстаў, чыя дзейнасць супярэчыць нацыянальным інтарэсам.

«Што не зрабіў ранейшы ўрад, дык гэта не стварыў камісію, якая магла б ацэньваць артыстаў з Расіі, якія плануюць выступы ў Літве», — адзначыў ён.

Пасля анексіі Крыма Расіяй у 2014 годзе ў Літве непажаданымі сталі дзеячы культуры, якія падтрымалі дзеянні Крамля ці выступалі на акупаваных тэрыторыях Украіны. Сярод іх — расійскія артысты Філіп Кіркораў, Наташа Каралёва і іншыя. Аднак, па словах Біруціса, у краіну ўсё ж працягваюць прыязджаць выканаўцы, якія падтрымліваюць расійскую агрэсію.

Пры гэтым міністр падкрэсліў, што гаворка не ідзе пра забарону рускай мовы, якая з'яўляецца роднай для часткі грамадзян Літвы і многіх украінскіх уцекачоў.

«Мы, вядома, не будзем забараняць рускую мову ці рэлігію. Гэта не наш шлях», — заявіў Біруціс.

Каментары1

  • FP
    10.12.2024
    Vy nie možacie, a jany biez ceremonij, vy mienžujeciesia - jany zabivajuć.

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні

Усе навіны →
Усе навіны

БелАЗ збіраецца асвоіць выпуск тэхнікі для работ пад зямлёй2

У Славакіі праходзяць шматтысячныя пратэсты супраць прарасійскай палітыкі ўрада Фіцы7

Былы твар «Белсата» Алесь Залеўскі вярнуўся на тэлеканал10

Беларускія добраахвотнікі паставілі на ўкраінска-беларускай мяжы «перадвыбарчы» білборд ФОТЫ5

«Рэпарцёры без межаў» падалі на Лукашэнку ў Міжнародны крымінальны суд2

На датэрміновым галасаванні ўжо вывелі лічбу ў 35,99%6

У порт Тартуса прыйшлі расійскія караблі. Расія выводзіць войскі з Сірыі?4

Адбылася аварыя на каналізацыйным трубаправодзе ЦЭЦ-3 у Мінску3

Падчас «інтэрв’ю» на БТ Верамейчык спрабаваў патлумачыць Гладкай ролю Каліноўскага. «Мы, канечне, выразалі»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні

Галоўнае
Усе навіны →