Грамадства1919

У Беларусі перабоі ў працы сайтаў і VPN

Раніцай 25 студзеня карыстальнікі з Беларусі сутыкнуліся са складанасцямі пры выкарыстанні VPN-сэрвісаў і асобных замежных сайтаў. Паводле інфармацыі чытачоў «Люстэрка», перабоі закранулі як мінімум чатыры сэрвісы ананімізацыі.

Аднак засталіся і працуючыя спосабы падключыць свабодны доступ да інтэрнэту.

Праблемы пачаліся каля 10-11 раніцы па мінскім часе. Яны закранулі карыстальнікаў з Мінска і ўсіх абласцей краіны. Цяжкасці ёсць пры выкарыстанні і хатняга, і мабільнага інтэрнэту.

Да гэтых VPN-сэрвісаў беларусы не змаглі падлучыцца: Proton VPN, NordVPN, TunnelBear, VPN — Super Unlimited Proxy, X-VPN, Planet VPN. А вось Psiphon, паводле інфармацыі чытачоў, працягнуў працаваць.

Адзін з карыстальнікаў падрабязна апісаў, як выглядаў збой у выкарыстанні MULLVAD VPN. «Пасля паспяховай устаноўкі злучэння з серверамі Mullvad, любыя пакеты перастаюць праходзіць. На ўсіх правайдарах, уключаючы мабільны інтэрнэт, сітуацыя ідэнтычная», — паведаміў ён. Паводле яго назіранняў, праблема распаўсюдзілася на два пратаколы — WireGuard і OpenVPN, а пратакол «Амнезія ВГ» працягнуў працаваць.

«Падобна на выбарачнае блакаванне сервераў, а не агульную фільтрацыю VPN-трафіку. Але ўлічваючы бягучыя падзеі, я не выключаю, што з часам блакаванне можа распаўсюдзіцца і на іншыя папулярныя VPN-сэрвісы», — разважае суразмоўца.

Яшчэ карыстальнікі паведамілі пра збоі ў падключэнні да асобных замежных сайтаў — Twitch, Steam і Reddit. Ёсць таксама два паведамленні пра пагаршэнне працы Telegram, аднак у цэлым месенджар застаецца даступны.

Каментары19

  • нейкі
    25.01.2025
    staryj litvin, за прапаганду "тэлеграм" павінна быць крымінальнае пакаранне
  • Гы
    25.01.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Дурь
    25.01.2025
    старый литвин, телеграм помойка нечего там искать.

Цяпер чытаюць

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хочуць дазволіць замежным грамадзянам служыць у войску па кантракце38

Пад Мінскам прадаюць дом з уласнай прыстанню. Ёсць і вінны склеп. Пра цану можна паспрачацца2

Пра што ішла размова на сустрэчы Ціханоўскай і Стармера10

У цэнтры Мінска заўважылі шалёны рой мух6

Былы добраахвотнік «Кусь» пагаліўся ў падтрымку «Лахвіча»9

У сацсетках пішуць, што ў Слуцку ўпаў расійскі «Шахед». Улады маўчаць12

Таццяна Кім распавяла, якім бізнэсам занялася б сёння, калі б ёй было 18 гадоў1

Пуцін і Лукашэнка пагаварылі праз тэлефон1

МАЗ прадставіў навінку — ружовую марожаніцу «Купава» ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць