Эканоміка33

БелАЗ збіраецца асвоіць выпуск тэхнікі для работ пад зямлёй

Расійская кампанія «Нарнікель» і беларускі БелАЗ падпісалі пагадненне аб вытворчасці падземных самазвалаў і пагрузачна-дастаўчых машын (ПДМ), піша «Коммерсант».

Большая частка рынку горнай тэхнікі ў Расіі сёння належыць кітайскім вытворцам, якія забяспечваюць да 70% паставак. Аднак такая тэхніка часта не адпавядае патрабаванням для працы ў суровых умовах паўночных рэгіёнаў, і яе эксплуатацыя суправаджаецца праблемамі. Рамонт часта абыходзіцца даражэй за новую машыну. Таму, як сцвярджаецца, «Нарнікель» і вырашыў дапамагчы БелАЗу хутчэй наладзіць выпуск сучаснай тэхнікі, каб прынамсі часткова задаволіць узрослы попыт.

Гендырэктар БелАЗа Сяргей Лесін падкрэслівае, што гэтая ініцыятыва адкрывае новыя магчымасці для прадпрыемства, якое раней спецыялізавалася на тэхніцы для паверхневых работ.

У горнай тэхніцы і запчастках да яе сёння маюць патрэбу ўсе расійскія горназдабыўныя кампаніі. Сярэднегадавая патрэба расійскіх кампаній у горнай тэхніцы — каля 300 адзінак, з якіх палова прыпадае на «Нарнікель», ацэньваюць патрэбы рынку ў самой гэтай кампаніі. Між тым уласная вытворчасць патрэбных машын амаль адсутнічае.

На сённяшні дзень у шахтах «Нарнікеля» ўжо працуюць шэсць падземных самазвалаў ад БелАЗа, а ў лютым плануецца адпраўка новай ПДМ, сабранай з улікам рэкамендацый кампаніі. У рамках партнёрства кампаніі плануюць наладзіць вытворчасць і пастаўкі запчастак, а таксама арганізаваць сэрвіс і капітальны рамонт тэхнікі.

Каментары3

  • Барадзед
    24.01.2025
    Помогите белазу, дайте хоть что нибудь, потому что совсем туго.
  • Вадя
    25.01.2025
    Это не новый вид техники для белорусских предприятий
  • Нашыя грошы!!!!!!
    27.01.2025
    У краю, дзе няма гор і акеянаў, і мала людзей, такое "вельмі патрэбна". Геніі!

Цяпер чытаюць

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Усе навіны →
Усе навіны

Кубак Івуліна перайменавалі ў Кубак Мелказёрава1

«Мне так добра раней ніколі не было». Як жыве беларуская сям’я, у якой жонка аддала нырку мужу1

СБУ атакавала авіябазу «Сакі» ў Крыме8

У мінскім аэрапорце запусцілі тэставанне сэрвісу па самастойнай рэгістрацыі і здачы багажу

У Беларусі ўжо +30°С

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?28

У Беларусі пад Колю Лукашэнку створаць адмысловы цэнтр «спецыяльнасцяў будучыні»25

У Сейм Літвы ўнеслі папраўкі па мігрантах. Як зараз трэба будзе здаваць іспыт па літоўскай13

Зяленскі пракаментаваў удар па заводзе змазачных матэрыялаў ва Уфе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць