Грамадства1212

Аргенцінскі падлетак напісаў план забойстваў па-беларуску і прынёс у школу зброю

«Яны пашкадуюць, што назвалі мяне дзіўным», — так заканчваецца ліст, напісаны па-беларуску 12-гадовым падлеткам, які прыйшоў у школу ў Вялікім Буэнас-Айрэсе з пісталетам і спісам імёнаў.

Сярэдняя школа № 7 у муніцыпалітэце Фларэнсіа Варэла. Фота: Google.maps

Аргенцінскія СМІ сцвярджаюць, што гэта была дзяўчынка, але, мяркуючы па фота запісаў, іх напісаў хлопчык. Нацыянальнасць падлетка не ўдакладняецца, піша Reform.news.

Як мяркуецца, ён планаваў забіць сваіх аднакласнікаў: у яго быў спіс з 14 імёнаў вучняў і аднаго настаўніка. Аднак план сарваўся, бо адзін з аднакласнікаў заўважыў у заплечніку пісталет і паведаміў пра гэта настаўніку, які адразу ж перадаў інфармацыю кіраўніцтву школы. Падлетка выклікалі да дырэктара, што дазволіла прадухіліць трагедыю.

Я павінен паглядзець, бо я не ведаю, колькі я маю куль…
5 абавязкова, тады я выклічу міліцыю
Нумар: 107 хуткая дапамога, 911 міліцыя
А настаўніцу прыродазнаўства заб’ю
Яны пашкадуюць, што назвалі мяне дзіўным.

Журналісты атрымалі доступ да перапіскі ў месенджары паміж падлеткам і яго аднакласнікам, дзе той пісаў: «Школьная страляніна. Усё роўна ўсе ўжо ведаюць». На што сябар спытаў: «Якая страляніна? Што здарылася?» Падлетак адказаў: «Мне ўсё надакучыла, ніхто мяне не любіць».

Адна з маці вучняў школы расказала журналістам пра тое, што адбылося, і запатрабавала забяспечыць бяспеку для дзяцей. Яна заявіла: «Па словах дырэктара, падлетак з заплечнікам знаходзіўся пад назіраннем. Бацькоў выклікалі ў школу, і заплечнік са зброяй быў перададзены ім. Бацькі з’яўляюцца супрацоўнікамі паліцыі. Аднак выклік паліцыі зроблены не быў».

«Настаўнікі дзейнічалі згодна з школьным пратаколам. Наколькі нам вядома, падлетак больш у школу не прыходзіў», — расказала жанчына ў эфіры праграмы Mañanas Argentinas тэлеканала C5N.

Каментары12

  • Типок Вагнерок
    23.12.2024
    Звериное лицо белорусского национализма
  • Арарат
    23.12.2024
    Шооооооо?
  • «Яны пашкадуюць, што назвалі мяне дзіўным»
    23.12.2024
    але тут сапраўды ўсё дзіўна... беларускамоўны сын аргентынскіх паліцэйскіх... мда

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

«За паўгадзіны — 350 аўтографаў». Як Арына Сабаленка адкрывала ў Мінску тэнісныя корты11

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць