У Расіі жанчына забіла сяброўку пасля таго, як тая напалохала яе прароцтвам аб хуткім пазбаўленні волі
Зрэшты, ад прароцтва гэта не выратавала.
У жніўні 2024 года жыхарка Верхняй Туры (Свярдлоўская вобласць Расіі) Крысціна Валеева разам з сяброўкамі выпівала ў сябе дома. Падчас застолля адна з іх напрарочыла Валеевай, што ў будучыні яе чакае рэальнае пазбаўленне волі, пасля чаго паміж жанчынамі ўзнікла сварка і Валеева забіла сяброўку, перадае партал «Холад» са спасылкай на мясцовую пракуратуру.
Валеева выцягнула сяброўку за валасы на вуліцу, давяла да бліжэйшага вадасховішча і там яе патапіла. Забітая жанчына хварэла на дзіцячы цэрэбральны параліч і не магла супрацьстаяць агрэсарцы.
Валееву ўжо не раз судзілі за крымінальныя злачынствы — крадзяжы, хуліганства, махлярства, наўмыснае прычыненне цяжкай шкоды здароўю і забойства.
«Прароцтва» аб хуткім пазбаўленні волі ў выніку спраўдзілася. Суд прызнаў жанчыну вінаватай у забойстве сяброўкі і прысудзіў 9,5 года калоніі з вялікім штрафам. Жанчына прызнала сваю віну ў поўным аб'ёме.
Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні
Ужо тыдзень у Расіі не могуць знайсці мужчыну, які забіў паліцэйскага, а пасля згвалціў і забіў яго маладую жонку
Злачынныя групоўкі прыдумалі новы і досыць крэатыўны спосаб незаўважна перамяшчаць грошы
Каментары