Грамадства44

Сёння католікі, пратэстанты і частка праваслаўных святкуюць Раство

У хрысціянскай традыцыі лічыцца, што пра час і месца нараджэння Ісуса Хрыста паведаміла Віфлеемская зорка, якая ўзышла на небасхіле з наступленнем цемры.

Сёння і заўтра Раство святкуюць рыма-католікі, грэка-католікі, пратэстанты, а таксама праваслаўныя цэрквы ва Украіне, Грэцыі, Балгарыі, Румыніі, Чэхіі, Амерыцы, а таксама Усяленскі (Канстанцінопальскі) патрыярхат, у падпарадкаванне якому, напрыклад, перайшоў Беларускі прыход у Вільні, а таксама дзве парафіі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў ЗША.

Яны трымаюцца новаюліянскага календара, прыдуманага 100 гадоў таму сербскім астраномам, прафесарам матэматыкі Мілуцінам Міланкавічам.

У хрысціянскай традыцыі лічыцца, што пра час і месца нараджэння Ісуса Хрыста паведаміла Віфлеемская зорка, якая ўзышла на небасхіле з наступленнем цемры.

Менавіта таму святочная вячэра пачыналася ўвечары са з’яўленнем першай зоркі і праходзіла ў строгім маўчанні.

Таксама ўвечары і ўначы пройдуць святочныя службы.

24—26 снежня — выходныя дні ў заходніх краінах, у некаторых жыццё 24 і 25 снежня вымірае.

7 студзеня Раство будуць святкаваць праваслаўныя ў Беларусі, Расіі, Сербіі, Польшчы, Грузіі, а таксама Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхата.

Каментары4

  • Хрыч
    24.12.2024
    Sympathic, религия опиум для народа
  • Валенты
    24.12.2024
    Не частка праваслаўных, а большасць праваслаўных цэркваў у свеце.
  • Sympathic
    24.12.2024
    Хрыч, ну дык і адцягвайся!))

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі50

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі50

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць