Што варта ведаць, каб раслінныя стравы прыносілі карысць, а не шкоду? Парады дыетолага.
Бытуе меркаванне, што дастаткова цалкам адмовіцца ад мяса — і гэта аўтаматычна зробіць харчаванне здаровым. Гэта не так. «Вегетарыянства і веганства самі па сабе не спрыяюць здароўю — усё роўна трэба дбаць пра харчовую каштоўнасць свайго рацыёна», — кажа дыетолаг і псіхатэрапеўтка Крысціна Ясманцене (Kristina Jasmontienė) у інтэрв’ю для LRT.lt.
Людзі, якія ядуць выключна раслінную ежу, павінны звяртаць асаблівую ўвагу на баланс асноўных макра– і мікранутрыентаў. Мяса багатае на многія важныя вітаміны і бялкі, без якіх цяжка забяспечыць арганізм усім неабходным. Асабліва гэта тычыцца вітаміну B12, жалеза, цынку і іншых элементаў, якія адыгрываюць істотную ролю ў падтрымліванні здароўя.
Калі не мяса, то прынамсі рыба або малочнае
Калі з дыеты ўсё ж такі выключаецца мяса, Крысціна Ясманцене раіць звярнуць увагу на альтэрнатывы, асабліва рыбу. Дастаткова рэгулярна дадаваць у рацыён розныя гатункі рыбы, каб кампенсаваць адсутнасць мяснога бялку.
Важна згадаць і прадукты на аснове малака: калі чалавек не прытрымліваецца строгага веганства, ён можа атрымліваць пэўную долю бялку з кісламалочных прадуктаў (кефір, натуральны ёгурт, тварог).
Апроч таго, крыніцамі бялку могуць стаць бабовыя (гарох, сачавіца, нут), арэхі, семкі, а таксама збожжавыя і шматлікія іншыя прадукты расліннага паходжання.
Галоўнае — не проста «выкінуць» мяса з меню, а забяспечыць якасную замену, каб не засталіся прабелы ў рацыёне.
Пераходзіце на веганства — скарэктуйце харчаванне
Людзі, якія цалкам адмаўляюцца ад прадуктаў жывёльнага паходжання, рызыкуюць застацца без шэрагу жыццёва важных вітамінаў і мікраэлементаў, у тым ліку B12. Менавіта гэты вітамін складана атрымаць з расліннай ежы, таму лекары і дыетолагі рэкамендуюць веганам абавязкова пракансультавацца са спецыялістам наконт вітамінных дабавак.
«Мяркуючы па ўласным вопыце, — кажа Ясманцене, — не кожны пачатковец-веган або вегетарыянец разумее, як скампанаваць рацыён так, каб кампенсаваць усё, што было б у мясе, яйках і малацэ».
Тыя ж бабовыя (нут, сачавіца, фасоля) могуць стаць выдатнай крыніцай бялку і клятчаткі. Але часта іх бракуе арганізму, бо іх або няправільна гатуюць, або чалавек проста забываецца дадаваць дастатковую іх колькасць у свой рацыён.
У выніку тэрмін «веганская дыета» для кагосьці зводзіцца да аднастайнай ежы, у якой пераважае макарона. А такім спосабам збалансаванасці дасягнуць немагчыма.
Менавіта таму спецыялісты нагадваюць, што расліннае харчаванне само па сабе не гарантуе здароўя — трэба сачыць за паўнавартаснасцю рацыёна і своечасова дадаваць неабходныя дабаўкі.
Заменнікі мяса могуць стаць рэкламнай пасткай
У апошнія гады рынак пачаў актыўна прапаноўваць так званыя «раслінныя» або «веганскія» замяняльнікі традыцыйных прадуктаў, напрыклад, веганскую каўбасу.
Часам гэтыя альтэрнатывы ствараюцца для тых, хто мае жорсткія абмежаванні па медыцынскіх паказаннях. Аднак, як заўважае Крысціна Ясманцене, нярэдка людзі выбіраюць «веганскую каўбасу» ці іншы субстытут проста таму, што лічаць: раз няма мяса — значыць «здарова». Але трэба звяртаць увагу на склад.
Частка гэтых «заменнікаў» утрымлівае шмат крухмалу, розныя эмульгатары, кансерванты, узмацняльнікі смаку ды іншыя прыродныя ці сінтэтычныя дадаткі, якія не спрыяюць здароўю. Калі параўнаць з невялікай порцыяй натуральнай ялавічыны ці кураціны, дзе рэальна можна атрымаць бялок і важныя мінералы, то перапрацаваныя «веганскія» прадукты аказваюцца значна менш пажыўнымі, затое часцей змяшчаюць лішак солі і шкодных тлушчаў.
З пункту гледжання дыетолагаў, ідэальна, калі вы самі варыце-парыце стравы з бабовых, гародніны і збожжавых. Напрыклад, можна зрабіць хатнія катлеты з нуту, сачавіцы ці фасолі, выкарыстоўваючы натуральныя прыправы, алей добрай якасці і мінімізуючы шкодныя дабаўкі. «Такая ежа будзе а ўжо як карыснейшай, чым перапрацаваная «раслінная каўбаса» з доўгім спісам інгрэдыентаў, палова якіх — сінтэтычныя».
Бягучая тэндэнцыя да большай ужывальнасці раслінных прадуктаў — у цэлым станоўчая. Але яна не павінна ператварацца ў прынцыповае адмаўленне карысці натуральнага мяса або рыбы, у якіх прысутнічаюць каштоўныя элементы, лічыць віленскі дыетолаг. Важна, каб рацыён заставаўся разнастайным і ўзважаным, а ўсе карысныя рэчывы траплялі ў арганізм у правільных прапорцыях.
Каментары
Ўсе хваробы зьлякае такі заклён
Реальное же происхождение б12 - бактериальное. Но современные почвы так истощены сельским хозяйством, что биоразнообразие бактерий уничтожено, и не мы, не коровы не можем получить б12 из естественных условий, то есть с грязью, через немытые овощи и фрукты, траву (в случае коров)
Консультируйтесь с кем-то более образованным, не придётся постить подобный колхоз непробиваемый и невежество