Грамадства44

Лукашэнка назваў лаўрэатаў прэміі «За духоўнае адраджэнне». Сярод іх цэнтр Румо і БРСМ

Сярод лаўрэатаў гэтай прэміі было нямала прыспешнікаў, 2024 год не стаў выключэннем. 

Алег Румо. Архіўнае фота: Наша Ніва

Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва. Адпаведныя ўказы ён падпісаў 31 снежня, паведамляе БЕЛТА.

Прэміяй «За духоўнае адраджэнне» ўганараваны калектыў Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі за выдатныя дасягненні ў паляпшэнні якасці медыцынскай дапамогі, развіццё навукі і папулярызацыю ідэй дабрачыннасці і міласэрнасці. Узначальвае гэты РНПЦ Алег Румо — член Савета Рэспублікі і давераная асоба Лукашэнкі на выбарах 2025 года. Ён быў даверанай асобай і падчас сфальшаваных выбараў 2020 года.

Прэмію таксама атрымаў калектыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў — за актыўную дзейнасць у патрыятычным выхаванні моладзі і рэалізацыю праекта «Лінія памяці. Код вайны».

Протаіерэй Алег Кунцэвіч, настаяцель прыхода храма Узвіжання Крыжа Гасподняга ў Мінску, удастоены высокай узнагароды за вялікі асабісты ўклад у справу духоўнага асветніцтва і патрыятычнае выхаванне, увекавечванне памяці аб загінулых у фашысцкім лагеры смерці для савецкіх ваеннапалонных «Шталаг 352».

За дасягненні ў галіне культуры прысуджаны восем спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва.

Узнагарода знайшла калектывы:

Моладзевага тэатра эстрады — за значныя дасягненні ў галіне музычнага мастацтва, актыўны ўдзел у грамадска-культурным жыцці краіны;

Гомельскага дзіцячага сацыяльнага пансіяната «Шчаслівыя ўсмешкі» — за развіццё творчага патэнцыялу дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю, інтэграцыю інклюзіўнага мастацтва ў культурную прастору краіны;

Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў — за плённую работу ў галіне навучання і выхавання творчай моладзі, актыўную грамадска-патрыятычную дзейнасць;

Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі — за значныя дасягненні ў патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення, арганізацыю работы Поста №1 горада-героя Мінска па нясенні Ганаровай вахты памяці.

За ўнёсак у рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу ў памяць аб вязнях Азарыцкага лагера смерці ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці спецыяльнай прэміяй адзначаны аўтарскі калектыў у складзе начальніка бюро галоўных інжынераў праекта ААТ па комплексным праектаванні аб'ектаў жыллёва-сельскагаспадарчага прызначэння «Інстытут Гомельграмадзянпраект» Вольгі Ачапоўскай, загадчыцы навукова-асветніцкага аддзела Гомельскага абласнога музея воінскай славы Вікторыі Заяц і загадчыцы філіі «Мемарыяльны комплекс вязням Азарыцкага лагера смерці» Калінкавіцкага краязнаўчага музея Зінаіды Хлебавец.

За рэалізацыю міжнароднага маладзёжнага патрыятычнага праекта «Дарогамі памяці і славы» ўзнагароду здабылі Магілёўская абласная арганізацыя БРСМ, тэлерадыёкампанія «Магілёў» і Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Я.Р. Раманава.

Спецыяльныя прэміі таксама прысуджаны загадчыцы аддзела традыцыйнай культуры Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Таццяне Лапковай — за асабісты ўнёсак у захаванне і папулярызацыю тэхналогіі аплятання бяростай ганчарнай посуды і майстрыцы народных мастацкіх рамёстваў Гродненскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра Ірыне Шавельскай — за значны ўнёсак у захаванне і папулярызацыю традыцыйных рамёстваў, адраджэнне народных тэхналогій пляцення саломы.

Каментары4

  • Лейцар коркавы
    31.12.2024
    Па-расейску верзіў?
  • Acab
    31.12.2024
    А мне Гедройця паджан, я сьціплы
  • Ганьба
    31.12.2024
    А гэта пасля чаго яны "вазраждаюць" культуру? Не пасля ж саўковага Залатога веку? Няўжо ў "ліхія 90-я" і культуру таксама разбурылі так, што за 25 гадоў усё не ўваходзяць?

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяніна, які жыў у Жлобіне, асудзілі па трох палітычных артыкулах за каментары ў тэлеграме

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць