Здарэнні55

Збеглы з Ліды рэцыдывіст абвешчаны ў рэспубліканскі вышук + фота

Як паведамлялася раней, уцёкі здзейснены 11 сакавіка каля 5 гадзіны раніцы з хірургічнага аддзялення гарадской бальніцы. Уцякач — мужчына, які быў абвінавачаны ва ўчыненні рабавання. Ва ўстанове аховы здароўя яго ахоўвалі два супрацоўнікі міліцыі. Збеглы быў неаднаразова судзімы. Праводзіцца службовая праверка.

Па факце ўцёкаў была заведзена крымінальная справа па ч.1 ст.413 ( «Уцёкі з выпраўленчай установы асобы, што адбывае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, арыштнага дома або уцёкаў з‑пад варты») КК Беларусі, якая прадугледжвае пазбаўленне свабоды на тэрмін да трох гадоў.

Уцекача завуць Анатоль Кудзелка.

Ён нарадзіўся 21 ліпеня 1953 г. у вёсцы Даўніна Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Яго прыкметы: на выгляд 60 гадоў, рост — каля 1,65‑1,70 м, сярэдняга целаскладу, валасы светла‑русы з рудкаватым адценнем, носіць вусы і бараду. Быў апрануты ў куртку цёмнага колеру з плашчавой тканіны, шпітальную кашулю сіне‑белага колеру ў клетку, цёмны трыко, тапачкі‑сланцы.

Праваахоўнікі просяць грамадзян, якім вядома што‑небудзь пра месцазнаходжанне
ўцекача патэлефанаваць па тэлефонах у горадзе Ліда: (8‑01561) 24229, 20780, 21626, 20202, па мабільным 8‑029‑3500102 або ў бліжэйшае аддзяленне міліцыі па нумары 102. Канфідэнцыйнасць гарантуецца.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай29

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі перасталі прадаваць зімовае дызельнае паліва «Арктыка». І зрабілі гэта свядома2

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі9

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай29

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць