У гродзенскім мікрараёне Вішнявец прарвала трубаправод.

10 лютага адбыўся прарыў трубаправода цеплатрасы па вуліцы Крамко ў Гродне. Без цеплазабеспячэння засталіся 21 шматкватэрны дом, дзіцячы сад і дзве крамы.


Зараз ідуць аднаўленчыя работы, паведамляе прэс-служба Гродзенскага аблвыканкама. Абяцаюць аднавіць падачу цяпла сёння да 18.00.
Каментары