Грамадства3535

Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х

Хлопец цяжкага лёсу, якога спрабаваў завербаваць КДБ, з’ехаў з Беларусі, а ў Польшчы паступова адышоў ад журналістыкі і палітыкі. Максім адчуў сябе жанчынай, але ўрэшце ажаніўся і стаў бацькам двайнят. Праблемы ў сям’і прывялі да суіцыду.

Максім Чарняўскі. Фота: сацсеткі

Колішні беларускі апазіцыйны актывіст Максім Чарняўскі пайшоў з жыцця на фоне сямейных праблем. Пра гэта «Нашай Ніве» расказалі яго сябры. Трагедыя адбылася некалькі дзён таму.

«Даруй, Божа. Я вельмі люблю маіх дачушак. Ружа і Ліля — вы маё шчасце і мой сэнс жыцця. Я без вас не магу. А яны забіраюць… Прабачце мне. Я вельмі вас люблю і заўсёды буду любіць. Ваш тата. Будзьце крыху дабрэйшымі, калі ласка. Гэтаму свету так не хапае дабрыні…» — напісаў Максім Чарняўскі ўвечары 14 сакавіка, пасля чаго перастаў выходзіць на сувязь.

Чарняўскі стаў вядомы ў 2011 годзе пасля таго, як зліў кадэбэшніка, які спрабаваў яго вербаваць, апублічыўшы аўдыя перамоваў з супрацоўнікам органаў і яго здымак. Пасля гэтага ўчынку Максіму, на той момант студэнту журфака БДУ, адміністратару суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» і стваральніку сайта Gonzo.by, прыйшлося з’ехаць з Беларусі.

Ён пасяліўся ў Польшчы, працягнуў там адукацыю. Чарняўскі расказваў «Нашай Ніве», што нейкі час працаваў мадэратарам у рускамоўным сегменце сацсетак. За мяжой ён таксама перавучыўся на айцішніка і апошнім часам быў уладкаваны ў польскай страхавой кампаніі. Таксама Максім цікавіўся дызайнам чалавека і астралогіяй. Як спікер павінен быў выступаць на чарговым тэматычным фестывалі «Шамана» гэтым летам.

Максім Чарняўскі. Фота: сацсеткі

Па словах хлопца, пасля першага няўдалага шлюбу ён адчуў сябе жанчынай і збіраўся змяняць пол. Прайшоў усе псіхалагічныя тэсты, пачаў планаваць аперацыю, аднак перадумаў, калі сустрэўся з будучай другой жонкай. У пары нарадзіліся блізняты.

Калі вы ў Беларусі і адчуваеце сябе псіхалагічна дрэнна, памятайце, што ў краіне кругласуткава працуе рэспубліканская тэлефонная «гарачая лінія» па аказанні псіхалагічнай дапамогі. «Тэлефон даверу» для дарослых: 8 (017) 352-44-44, 8 (017) 304-43-70.

«Тэлефон даверу» для дзяцей і падлеткаў: 8 (017) 263-03-03.

У эміграцыі раім звяртацца ў профільныя арганізацыі па месцы жыхарства. Адзін з варыянтаў — служба «Адно акно».

Каментары35

  • БББ
    17.03.2025
    Ну як жа так?
  • Убогій мір
    17.03.2025
    Пражыў цікавае, паўнавартаснае жыцце. Багата хто ў свае 30 анічога замест пейзажыку ў акенца, аднае, а потым іншае, небачыў. Што б напісалі пра мяне? Таму ў меня дваякасьць нейкая ад гэтае навіны. З аднаго боку цяжкій лес чалавека, трагічна абарвалася жыцце, але з іншага жыцце.. складана разважаць чалавеку ў якога немае жыцця. Шчыра кажучы, гэта можна сказать пра 90% людей ў Беларусі, дакладна - НІЧОГА.
  • XX/XY
    17.03.2025
    СМІ і медыя, якія прапагавалі транспрапаганду, а таксама абміналі публікацыі пра сувязь транс і псіхічных хваробаў, павінны задумацца. Без розніцы за грошы ці ідэйна.

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

За што асудзілі экс-адваката Бабарыкі Дзмітрыя Лаеўскага2

Доктарка паехала ў адпачынак на тры тыдні. Праз некалькі дзён ад яе запатрабавалі вярнуцца праз скаргу пацыента2

Выйшла на свабоду палітзняволеная Ірына Такарчук, маці блогеркі Вольгі Такарчук

Французскі шпіёнскі трылер пра беларускую дыктатуру прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі»2

Новае даследаванне амерыканскіх геафізікаў пераварочвае нашы ўяўленні пра тое, як менавіта загінулі дыназаўры9

Ад «Трох чарапах» перад АМАПам да ўрокаў гітары. Піт Паўлаў вучыць беларусаў граць1

Выйшла на свабоду Настасся Кухта

«Паказаць жанчын, якія змагаюцца». Рэжысёрка Вольга Чайкоўская пра дэбют на HBO, жанчын у палітыцы і беларускае кіно7

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць