Грамадства2525

Кулей і Падсасонны расказалі сваю праўду пра сітуацыю на «Белсаце»

Былыя супрацоўнікі «Белсата» Ігар Кулей і Сяргей Падсасонны распавялі выданню Reform.news пра прычыны свайго сыходу з тэлеканала, канфлікт інтарэсаў і падзеі, якія папярэднічалі іх звальненню. 

Былыя супрацоўнікі «Белсата» Ігар Кулей і Сяргей Падсасонны распавялі журналісту Reform.news Аляксандру Атрошчанкаву пра прычыны свайго сыходу з тэлеканала. Фота: Reform.news

Прыводзім некаторыя цытаты.

Ігар Кулей: Ключавая прычына [сітуацыі з «Белсатам»] — гэта змена ўлады ў Польшчы. Перш за ўсё, памянялася ўлада на польскім тэлебачанні TVP. Розніца паміж намі ў тым, што TVP фінансуецца з польскага бюджэту, а «Белсат» і ўсё замежнае вяшчанне публічнага польскага тэлебачання, у якое таксама ўваходзіць «Белсат», фінансуецца Міністэрствам замежных справаў. Калі на пасаду кіраўніка МЗС прыйшоў Радаслаў Сікорскі, ён у першую чаргу разабраўся з усімі прыярытэтнымі справамі, а потым заняўся «Белсатам».

Ігар Кулей: Гэта была вельмі дзіўная сітуацыя, калі польскі МЗС размаўляў з офісам Ціханоўскай пра «Белсат», а з намі — белсатаўцамі — пра «Белсат» не размаўлялі. У выніку, у Офісе ведалі пра планы адносна «Белсата», яны ведалі, што будзе адбывацца, якія будуць кадравыя змены. А на «Белсаце» ніхто гэтага ўсяго не ведаў. Постфактум, некаторую інфармацыю мы ад іх атрымалі, але гэта была нашая ўласная ініцыятыва, калі мы сазвоньваліся з імі і спрабавалі хаця б нешта даведацца. І ў сітуацыі калі, як ім было сказана, Рамашэўскую не ўратаваць, Офіс Святланы Ціханоўскай падрыхтаваў для МСЗ спіс кандыдатаў на новага дырэктара «Белсата».

Сяргей Падсасонны (пра інтэрв'ю з Алінай Коўшык): Пасля, калі мы размаўлялі аб гэтым з Алінай, мы таксама пыталіся, якія былі парушаныя стандарты. Нічога канкрэтнага яна не сказала. Гэта былі вартыя смеху прэтэнзіі. Мой тон — я лічу, што гэта вельмі спрэчная і суб’ектыўная пратэнзія. Потым — «тыканне» — (мы знаёмыя 17 год і ў жыцці на ты), нібыта пытанне пра здраду шкодзіла рэпутацыі канала…

Ігар Кулей: Нягледзячы на тое, што ў лютым-сакавіку мы атрымалі ад Офіса Ціханоўскай інфармацыю, што пасля звальнення Рамашэўскай яе намеснік — Аляксей Дзікавіцкі не разглядаецца на пасаду кіраўніка «Белсата», мы з групай рэдактароў і менеджараў былі вельмі рашуча настроеныя, каб парушыць гэты план. Бо мы разумелі, што гэта быў адзіны чалавек, які мог супакоіць фірму ў гэты крызісны момант і стабілізаваць працу нашага вялікага і вельмі разнастайнага калектыва. Любы іншы чалавек, асабліва з па-за «Белсата», у гэты момант прывёў бы да канфліктаў і паралізацыі працы. Нават нейкі іншы чалавек з канала, у тым ліку я сам — бо я ведаю, што таксама быў у спісе кандыдатаў, які Офіс Ціханоўскай падаў у МЗС.

У выніку, ці то спрацавала нашая актыўнасць, ці нешта іншае, але Дзікавіцкі быў прызначаны выконваючым абавязкі дырэктара «Белсат». І сапраўды здолеў не дапусціць развалу калектыву. Хоць мы ведалі, што наперадзе цяжкія часы, нешта трэба будзе скарачаць, бо ў 2023-м годзе наш бюджэт быў 70 мільёнаў злотых, і мы разлічвалі, што гэты бюджэт захаваецца. Але аказалася, што ў нас будзе 40 мільёнаў на «Белсат» і 14 — на расейскамоўную частку «Вот так», то бок 54 замест 70. Сітуацыя ўскладнялася тым, што ў першыя паўгода, калі мы жылі ў вакууме камунікацыі з польскім менеджментам, «Белсат» працягваў выдаткоўваць грошы з разліку, што мы маем паўтарэнне бюджэту з 2023 года. Ніхто ж не казаў пра скарачэнні, якія плануюцца. Пры гэтым мы яшчэ са жніўня 2023 года жылі ў рэжыме эканоміі. Закрылі некалькі накірункаў працы, ашчаджалі на здымках і адмянілі свае ўнутраныя матывацыйныя праекты. Нават некаторыя вельмі істотныя выезды на здымкі мусілі быць падвойна абгрунтаванымі.

Прызначэнне Аляксея пасля звальнення Рамашэўскай вярнула хоць нейкую яснасць у тое, як нам працаваць далей. Але не на доўга. Бо неўзабаве пачаўся крызіс у самім TVP, выкліканы ветам прэзідэнта Анджэя Дуды, накладзеным на фінансаванне публічнага тэлебачання, як вынік польскага міжпартыйнага канфлікту.

У выніку карэспандэнцкая сетка «Белсата» амаль паўгады не атрымлівала заробак. Уяві сабе, у якім стане знаходзіцца чалавек, які паўгады не атрымлівае заробак. Самая горшае — што не атрымлівала заробкаў нашая украінская сетка карэспандэнтаў — людзі, якія былі на вайне, пад абстрэламі. Моцная сетка развалілася. Цудам удалося захаваць толькі частку, і тое толькі дзякуючы абсалютнаму даверу паміж імі і некаторымі калегамі з «Белсата». Кожны месяц яны чулі: «Даражэнькія, нашыя, каханыя, яшчэ адзін месяц…». Мінаў месяц і нічога… І так зноў і зноў.

Сяргей Падсасонны: Ва ўсёй гэтай гісторыі мяне як філолага і лінгвіста ўвесь час абражаў менавіта гэты наваяз — было 18 гадзін вяшчання, стала 6 — гэта нязменны фармат і павелічэнне эфірнага часу. Было 70 мільёнаў злотых, потым 54, а зараз на 2025 год стала 40, падзеленых на 3 — па 13 на рускую, беларускую і ўкраінскую рэдакцыі — гэта нязменнае фінансаванне.

Ігар Кулей: У выніку (сённяшняе кіраўніцтва МЗС і сённяшняе кіраўніцтва TVP — Reform.news) перайгралі ўсіх: і Офіс Ціханоўскай, і саму Коўшык. Калі яна прыйшла на канал, яна была перакананая, што беларуская рэдакцыя застанецца са сваім папярэднім бюджэтам — яна гэта казала калектыву. І МЗС, і сам Бранятоўскі 100 разоў абяцалі, што бюджэт «Белсата» не будзе скарочаны. Быў толькі адзін нюанс: у адрозненні ад нас, польскі бок пад «Белсатам» разумеў усё, што паўстане на месцы былога «Белсата». А гэта тры незалежныя рэдакцыі — рускамоўная, украінская і беларуская. Былы бюджэт «Белсата» падзялілі па роўну паміж усімі трыма. Было 54 мільёны, засталося 18, а ў рэальнасці яшчэ менш, ёсць нюансы, якія давялося б доўга тлумачыць. З гэтай сумай рабіць нешта вельмі якасна новае ў сценах перагружанага бюракратыяй польскага тэлебачання будзе неверагодна складана.

Другая хітрасць — статус Коўшык. Па дакументах «Белсат» раздрабілі на 2 асобныя беларускія часткі з двума асобнымі кіраўнікамі. Крок налева, крок направа і Аліне, ці кожнаму іншаму кіраўніку на яе месцы, могуць нагадаць, што згодна з рэгламентам пасады галоўнага рэдактара не існуе.

Ну і трэці момант, які я чую ўжо пасля майго звальнення. Новы трохмоўны канал усё ж назавуць не «Белсатам». Зверху будзе лагатып з іншай назвай. А лога «Белсат» будзе высвечвацца пад агульным брэндам толькі ў часе, калі эфір будзе на беларускай мове.

Вялікае інтэрв'ю цалкам можна прачытаць на Reform.news.

Каментары25

  • Tuncha
    16.02.2025
    Наогул, настолькі ўсё-роўна. Абрыдлі гэтыя разборкі і гэтыя дзіцячыя хлопанні дзвермі. Сама Рымашэўская не захацела сыходзіць з парашутам - глупства, якое пацягнула гэтыя наступствы. Усё, што яны зрабілі - вялікі падарунак рэжыму і абнуленне сваіх заслугаў перад грамадствам. Ніхто не будзе капацца і разбірацца хто там мае рацыю. Ёсць рэальнасць, трэба яе прызнаваць.
  • FF
    16.02.2025
    «Франак Вячорка сказаў, што статус прэзідэнт-элект значна вышэй, і ёй не выпадае падпісваць гэты ліст з іншымі падпісантамі».

    Во як, дык яны сапраўды лічаць яе прэзідэнт-электам, а не проста дэкларуюць гэта. Няма словаў
  • Куцык
    16.02.2025
    Шчыра кажучы, прачытаць гэты паток свядомасці вельмі складана (я не здолеў). Дый каму можа спатрэбіцца гэтая інфармацыя пра брудную бялізну і хітраспляценні польскай палітыкі, апроч сялавікоў і прапагандыстаў?
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Проста ў страўнік мышы заліваем дозу алкаголю». Навуковец — нясумна пра азэмпік, тлушч, алкаголь і змену генаў1

«Проста ў страўнік мышы заліваем дозу алкаголю». Навуковец — нясумна пра азэмпік, тлушч, алкаголь і змену генаў

Усе навіны →
Усе навіны

СМІ раскрылі просты і рэалістычны план, як Трамп зможа заставацца прэзідэнтам ЗША да 2037 года29

«Сядзеў сем разоў за крадзяжы». Каларытны беларус трапіў ва ўкраінскі палон, паваяваўшы тыдзень2

Былы палітвязень Віктар Лосік распавёў пра сваё вызваленне і пераезд з сям'ёй у Польшчу

Рабаў расказаў, якім будзе надвор'е ў красавіку1

Сакрэтны дакумент Пентагона паказаў рэзкую змену ваенных прыярытэтаў ЗША7

«Харчразвёрстка на банкаўскім узроўні». Лойка патлумачыла, як разумець першыя заявы Галоўчанкі на чале Нацбанка9

Першая спроба вадалазаў дабрацца да патанулай машыны ў Падброддзі аказалася няўдалай7

«Мы перамаглі». Хлопчыку з Магілёва ўвялі самы дарагі прэпарат ад смяротнага захворвання6

Сабаленка выйграла турнір у Маямі і зарабіла 1,2 мільёна даляраў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Проста ў страўнік мышы заліваем дозу алкаголю». Навуковец — нясумна пра азэмпік, тлушч, алкаголь і змену генаў1

«Проста ў страўнік мышы заліваем дозу алкаголю». Навуковец — нясумна пра азэмпік, тлушч, алкаголь і змену генаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць