Нерухомасць77

Дызайнер прыдумаў новы беларускі інтэр’ерны стыль — беландзі. Што гэта такое?

Беларускі дызайнер Андрэй Ермачкоў прыдумаў новы інтэр’ерны стыль — беландзі. Ён прадугледжвае спалучэнне сучаснага мінімалізму з беларускім каларытам.

На візуалізацыях Андрэй паказаў, як гэта магло б выглядаць у жыцці.

Напрыклад, замест шпалер — дэкаратыўная тынкоўка с беларускім арнаментам. Саламяныя павукі ў якасці аздаблення. Па жаданні — іконы. Ну і, вядома, светлыя адценні ў інтэр’еры, лён і цёплае святло.

Тэрмін беландзі — гэта відавочная адсылка да інтэр’ерных стыляў у духу Скандынавіі ў міксе з вайбам іншай краіны.

Адзін з самых вядомых такіх кірункаў, напрыклад, джапандзі — змешванне дзвюх дызайн-традыцый: скандынаўскай і японскай. Ён грунтуецца на мінімалізме, абмежаванні візуальнага шуму, простых формах і прыродных колерах. Джапандзі — гэта адначасова функцыянальнасць і эстэтыка. Усе прадметы ў інтэр’еры павінны служыць нейкай мэце. Адзіны ўніверсальны дэкор — жывыя расліны.

У каментарах у тыктоку, дзе дызайнер падзяліўся сваім вынаходніцтвам, рэакцыі розняцца. Частцы падабаецца сама ідэя, але нехта лічыць, што аўтар занадта павярхоўна ўспрымае беларускую культуру. «Ці магчыма быць беларусам і пры гэтым не дадаваць да ўсяго беларускі арнамент», — задаецца пытаннем адна з каментатарак.

Каментары7

  • Ганка
    23.02.2025
    Тожа мне новы стыль. Лукашэнкаўцы гэты стыль прыдумалі шчэ 20 гадоў таму. Паглядзіце на любы лукашэнкаўскі палац - Палац Рэспублікі, Палац Незалежнасьці, нацыянальная бібліятэка, вярхоўны суд - паўсюль такі стыль з рэльефным арнамэнтам у бэжавых танах.
  • Далоў хахламу
    23.02.2025
    Арнаменты, павукі - нарэшце!!! А то толькі дурацкія вышымайкі. Іконы - міма кассы, таму што там плаўныя рысы, а арнаменты і павукі геаметрычныя. Бессэнсоўны аванс лукашэнкаўскаму праваслаўю.
  • .
    23.02.2025
    Значыць я тожа дзізайнер. Павука сабе пачапіла.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчу зноў заляцелі метэазонды з беларускімі цыгарэтамі

Беларускі самалёт даставіў сакрэтны груз у Камбоджу

Неабходныя 15 тысяч еўра для мамы Кацярыны Ваданосавай сабралі за два з паловай дні2

«Усіх цудоўных слоў свету недастаткова, каб расказаць, які ён». Кітайская жонка загінулага беларускага добраахвотніка распавяла пра яго4

Залужны плануе пакінуць пасаду пасла Украіны ў студзені і вярнуцца ў Кіеў6

Ад $475 да $3000 за нумар. Як выглядае першы люксавы гатэль Беларусі ФОТЫ26

Як будзе працаваць аварыйная служба ў Мінску ў навагоднія святы і куды тэлефанаваць, калі што здарыцца?

Былога міліцыянера і футбаліста аматарскай лігі асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Расія вывела на арбіту спадарожнікі Беларусі, Ірана і Эквадора

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч15

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць