Грамадства1111

Вальфовіч: Беларусь не пагражае ні Польшчы, ні краінам Балтыі

Дзяржсакратар Рады бяспекі Беларусі абверг заявы Уладзіміра Зяленскага.

Аляксандр Вальфовіч. Фота: БелТА

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заяўляў, што летам ці восенню 2025 года Расія будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну. Мэтай правакацыі, на яго думку, можа стаць Польшча або балтыйскія краіны.

З абвяржэннем такой магчымасці ў навінавым эфіры тэлеканала «Беларусь 1» выступіў Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч.

«Мы не пагражаем не толькі Украіне, але і нікому ўвогуле. Ён (Зяленскі) пачаў палохаць нашых суседзяў — Польшчу, краіны Балтыі, заяўляючы, што ў Беларусь увойдзе чарговы расійскі кантынгент і будзе створаны нейкі ўдарны кулак.

Але навошта? Палітыка Расіі і Беларусі не накіраваная на заваяванні ці прэтэнзіі. І перш чым пачынаць нейкія агрэсіўныя дзеянні, заўсёды вылучаюцца палітычныя патрабаванні.

Наколькі нам вядома, ні Расія, ні Беларусь не выставілі ні Польшчы, ні Балтыі ані палітычных, ані эканамічных патрабаванняў», — заявіў Аляксандр Вальфовіч.

Дзяржсакратар адзначыў, што ўсе запланаваныя і праведзеныя ў Беларусі мерапрыемствы з'яўляюцца цалкам адкрытымі і празрыстымі. Паводле яго слоў, іх маштаб значна меншы ў параўнанні з тым, што адбываецца на тэрыторыях згаданых суседніх дзяржаў.

«Мы не будуем палігоны за 15 км ад дзяржаўнай мяжы. Так, у нас ёсць палігоны, што засталіся з часоў Савецкага Саюза, але мы не пашыраем інфраструктуру і не павялічваем колькасць войскаў», — дадаў ён.

Вальфовіч паспрабаваў абвінаваціць у пошуку трыгераў для далейшай эскалацыі ўкраінскага лідара. Адказваючы на пытанне, ці можа абвастрэнне абстаноўкі зыходзіць з тэрыторыі Беларусі, дзяржсакратар Рады бяспекі заявіў: «Абсалютна не».

Каментары11

  • Answer
    23.02.2025
    Советская Белоруссия угрожает беларусам, прежде всего!
  • Дзед Талаш
    23.02.2025
    А яшчэ ен можа даць “слова афіцэра”, як Хрэнін 3 гады таму!
  • Вольга
    24.02.2025
    Вальфовіч - звіздзёвіч.

Цяпер чытаюць

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам8

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Усе навіны →
Усе навіны

95‑гадовая беларуска стала зоркай сацсетак дзякуючы буслу2

Віктару Хрэніну прызначылі новага намесніка

У Гродне пачынаюць маштабную рэканструкцыю набярэжнай Нёмана3

Каля Стэлы ў Мінску заўважылі бабра ФОТЫ5

Труну з целам аяталы Хаменеі перавезлі з Ірана ў Ірак. З ім развітваюцца мясцовыя шыіты2

Як пры дапамозе смартфона своечасова знайсці кляшча, якога не бачыць вока1

Трамп заявіў, што падтрымлівае ўдары Украіны ўглыб Расіі1

Да Лукашэнкі прыехаў Мірзіёеў

«Не верыў, што стану ганчаром». Маладыя пінчукі адкрылі майстэрню і адраджаюць сямейную справу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам8

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць