Свет

У Нідэрландах аб'явілася карціна Пітэра Брэйгеля-малодшага, якая знікла ў Польшчы паўстагоддзя таму

Карціну фламандскага майстра Пітэра Брэйгеля-малодшага, выкрадзеную з Гданьскага музея ў 1974 годзе, знайшлі ў Нідэрландах намаганнямі дэтэктыва, якога празвалі «Індыянай Джонсам свету мастацтва», паведамляе Euronews.

Фота: X/brand_arthur

Скрадзеная ў Польшчы з Гданьскага нацыянальнага музея ў 1974 годзе «Жанчына, якая нясе вуголле» фламандскага майстра Пітэра Брэйгеля-малодшага (час стварэння каля 1626 года), была нядаўна знойдзена ў музеі горада Гаўда ў правінцыі Лімбург на паўднёвым усходзе Нідэрландаў.

На гэтай круглай карціне дыяметрам усяго 17 сантыметраў намаляваная сялянка, якая нясе тлеючыя вуглі і кацёл, якія сімвалізуюць старадаўнюю галандскую прыказку пра двудушнасць.

На працягу дзесяцігоддзяў месцазнаходжанне карціны было ахутана таямніцай і здагадкамі. Хадзілі чуткі пра магчымае дачыненне да знікнення палатна польскіх сакрэтных службаў.

Калі карціна з'явілася на выставе ў мінулым годзе, расследаванне даручылі Артуру Бранду, які праславіўся іншымі гучнымі адкрыццямі.

Меркаваны аўтапартрэт Брэйгеля «Мастак і знаўца», каля 1565 года. Фота: CC licence/via Lex.dk

Карціна была перададзеная музею Гаўды з прыватнай калекцыі. Па словах прадстаўнікоў музея, яна не лічылася ў рэестрах выкрадзеных твораў мастацтва, таму яго супрацоўнікі, грунтуючыся на наяўнай у іх інфармацыі, уключылі яе ў экспазіцыю.

Сапраўдны шок яны адчулі, калі па наводцы нідэрландскага часопіса пра мастацтва Vind Артур Бранд апазнаў скрадзены арыгінал. «Гісторыя проста вар'яцкая», — расказаў ён у інтэрв'ю платформе Artnet.

Расследуючы справу, дэтэктыў выявіў, што пасля крадзяжу арыгінал быў заменены на рэпрадукцыю. Падмену выявілі толькі пасля таго, як у 1974 годзе адзін з работнікаў музея выпадкова зламаў раму. Інтрыгі дадае той факт, што польскі мытнік, які раскрыў нелегальны экспарт твораў мастацтва праз балтыйскі порт Гдыня, трагічна загінуў незадоўга да таго, як яго змаглі дапытаць.

Цяпер нідэрландская паліцыя працуе з польскімі калегамі над тым, каб карціна вярнулася дадому. «Мы знаходзімся ў пастаянным кантакце з нідэрландскімі ўладамі», — пацвердзілі ў Міністэрстве культуры Польшчы.

Артур Бранд, якога называюць «Індыянай Джонсам свету мастацтва» за рызыкоўныя і паспяховыя пошукі, зрабіў сабе імя на страчаных і здабытых скарбах. Цяперашні трыумф папоўніў ягонае і без таго ўражлівае партфоліо, у якое ўваходзіць вяртанне ранняй карціны Вінсэнта Ван Гога «Пастаральны сад у Нюэнене вясной» (1884), выкрадзенай падчас рабавання Амстэрдамскага музея ў 2020 годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці51

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Усе навіны →
Усе навіны

«Мне трэба пятнаццаць ключоў ад дамафонаў». Як людзі прымушаюць аферыстаў лаяцца і кідаць слухаўку2

Беларуска так злятала на Кубу, што адсудзіла поўны кошт пуцёўкі3

Былы віцэ-прэзідэнт Газпрамбанка Валабуеў — пра службу ва УСУ, сувязь з падполлем «Чорная іскра» і адмову ад сям'і ў Расіі6

Шматдзетны зваршчык з Магілёва прадракаў смерць каліноўцаў на вайне. А бач ты, ужо сам згінуў пад Пакроўскам4

Еўрабачанне забараняе ваюючым краінам прымаць конкурс — новыя правілы1

Каталікі просяць памаліцца аб выздараўленні Тадэвуша Кандрусевіча2

У смяротным ДТЗ з беларусамі ў Грузіі 15 чалавек атрымалі траўмы, сярод іх — дзеці1

Зяленскі расказаў, што менавіта дапаможа Украіне перажыць зіму8

Пуцін упершыню прыехаў на Курылы. Японія выказала рашучы пратэст8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці51

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць