Кіно1717

Серыял, які можа стаць адкрыццём года. Расказваем пра «Пераходны ўзрост»

Netflix выпусціў новы праект, які ўжо называюць галоўным серыялам года. Колькі б вам ні было гадоў, знайдзіце час паглядзець «Пераходны ўзрост» (Adolescence).

Фота: кадр з трэйлера

Серыял пачынаецца як начны кашмар любых бацькоў. Ранкам у дом англійскай сям'і Мілераў урываецца спецназ. Праз крыкі яны прабіраюцца да спальні, дзе будзяць 13-гадовага Джэймі Мілера і арыштоўваюць яго па абвінавачванні ў забойстве (у Брытаніі крымінальная адказнасць магчымая з 10-гадовага ўзросту). Школьнік, які баіцца нават іголак на аналізе крыві, трапляе ў камеру і на свой першы допыт, а жыццё сям'і пераварочваецца назаўжды.

«Пераходны ўзрост» — гэта чатыры серыі, знятыя адным кадрам. Як тлумачылі стваральнікі серыяла, гэта азначае, што на камеры націскаюць кнопку «запіс» і не адключаюць яе да таго моманту, пакуль не здымуць усю серыю. 

Гучыць нескладана, але ж зняць такое кіно было зусім не проста. Спатрэбіліся шматлікія рэпетыцыі і месяцы падрыхтоўкі, у тым ліку трэба было вызначыць, дзе ў кожны момант здымак мусіць знаходзіцца тая самая адзіная камера. І, вядома, зняць атрымалася далёка не з першага дубля — на кожную з чатырох серый пайшло больш за 10 спробаў. 

Усё гэта робіць серыял шэдэўрам у тэхнічным плане, нават калі не задумвацца пра яго змест. Тым больш дзіўна, што галоўную ролю ў такіх складаных умовах выканаў акцёр, для якога «Пераходны ўзрост» — дэбют у кіно. Гаворка пра 15-гадовага Оўэна Купера, які прывёў у захапленне сваёй працай і крытыкаў, і простых гледачоў. Вас уразіць тая адданасць і шчырасць, з якой хлопец працуе ў кадры, тое, як ён трымае на сабе ўвагу. Нездарма, што цяпер Оўэну прарочаць узлёт у кар'еры.

Асобнае месца ў серыяле займае Стывен Грэм, вядомы брытанскі акцёр, які грае Эдзі Мілера, бацьку Джэймі. Разам з Куперам яны раскрываюць адно з галоўных пытанняў серыяла — адносіны паміж бацькам і сынам.

Яшчэ будучы ў шоку пасля арышту, Джэймі просіць бацьку быць яго даверанай асобай у следчых дзеяннях. Так Эдзі Мілер апынуўся ля сына, калі Джэймі паказалі адзін з найважнейшых доказаў у яго справе. Балюча і моцна, як ён вагаецца паміж верай у невінаватасць малога і ціскам доказаў, і як урэшце знаходзіць у сабе моц абняць Джэймі.

Нездарма гэты серыял мае назву «Пераходны ўзрост». Гэта не проста крымінальная драма: нам не паказваюць забойства, ахвяру, не праводзяць па ўсім шляху следства і суда. Гэты праект, хутчэй, развага пра сучасных падлеткаў, тое, як яны даследуюць свет, саміх сябе і сваю сэксуальнасць, і як на гэтым шляху яны могуць павярнуць не ў той бок.

Гэтым серыял і страшыць, і ўражвае, і асабліва цяжка яго будзе глядзець бацькам. Сям'я Джэймі такая простая і звычайная: бацька-сантэхнік, маці, сястра-падлетак. Як яны апынуліся ў сітуацыі, калі спецназ ламае дзверы ў іх дома, а іх сына абвінавачваюць у цяжкім злачынстве? Няўжо яны зрабілі нешта не так? І ці можна гарантаваць, што шлях твайго дзіцяці будзе бязвоблачным?

У апошняй серыі нам даюць адказ словамі Эдзі Мілера: «Мы не вінаватыя, нельга сябе вінаваціць». Але што рабіць, калі так хочацца знайсці адказнага?

Фота: кадр з трэйлера

«Пераходны ўзрост» — гэта яшчэ і развага пра сапраўдную маскуліннасць, пра ўспрыняцце мужчынскага полу і пра тое, што гэта насамрэч такое — быць мужчынам у сітуацыі, калі ты не можаш нічога зрабіць, калі няма ніякага спосабу дастаць тваё дзіця з-за кратаў. Асобны важны момант — гісторыя з днём нараджэння Эдзі, які сям'я спрабуе святкаваць так, нібыта нічога не здарылася, але праўду не схаваць ад сябе.

Здаецца, адзін з галоўных сэнсавых момантаў серыяла — пытанне, якое Джэймі задае псіхолагу: «Я вам падабаюся?» Гэты падлетак аказаўся нашмат прасцейшым за дарослых, якія не здолелі своечасова пачуць ягоны боль, затое абклалі яго ўмоўнасцямі сваіх паліцэйскіх спраў і псіхалагічных экспертыз.

Магчыма, «Пераходны ўзрост» выратуе некага ад такога лёсу ці хаця б матывуе бацькоў на яшчэ адну глыбокую гутарку з дзецьмі. Чым не поспех?

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары17

  • Яшчэ і слухач
    21.03.2025
    Каб прыцягнуць нашу ўвагу, прыдумваюць самыя неверагодныя сітуацыі, якія з верагоднасцю 99,999% ніколі з людзьмі не здараюцца. Пытанне: навошта тлуміць сабе галаву тым, чаго ніколі не было і ніколі не будзе?
  • Посмотрел и жалею
    21.03.2025
    Основная фишка сериала (съемка одним кадром) не работает, ритм сериала очень неровный.
    Интрига в сериале нулевая, то, что пацан реально ее убил стало понятно уже в 1 серии. Смотреть эту тягомотину с сомнительными выводами - крайне скучное занятие.
  • Dr
    21.03.2025
    После 2020 года столько сломанных судеб у людей, что у сценаристов Netflix волосы дыбом встанут.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Знікненне спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай. Усё важнае, што вядома на гэты момант25

Знікненне спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай. Усё важнае, што вядома на гэты момант

Усе навіны →
Усе навіны

Візіт Вэнса ў Грэнландыю: віцэ-прэзідэнт ЗША распавёў пра пагрозы з боку Расіі і паабяцаў не ўжываць сілу1

У Мінску створаць першы атрад народнага апалчэння5

У Каардынацыйнай радзе новы спікер пасля знікнення Анжалікі Мельнікавай20

Больш за 1000 чалавек загінулі ў выніку землятрусу ў М'янме

У беларускай гімназіі ў Вільні з'явяцца дадатковыя месцы. Але заяўкі трэба пакідаць зараз2

«Ферментаваны напой, скарбніца прабіётыкаў». Захад з захапленнем адкрыў для сябе квас27

Анжаліка Мельнікава вылецела з Польшчы ў Вялікабрытанію11

Расіяне атакавалі беспілотнікамі Дняпро

У Баранавіцкім раёне знік 10-гадовы хлопчык

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знікненне спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай. Усё важнае, што вядома на гэты момант25

Знікненне спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай. Усё важнае, што вядома на гэты момант

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць