Здарэнні11

На Партызанскім праспекце ў таксі падчас руху адарвалася кола

На Партызанскім праспекце 20 сакавіка ў аўтамабіля таксі проста падчас руху адарвалася кола. Гэты момант зафіксаваў на відэарэгістратар чытача Onliner.by.

Таксі ехала ў крайнім правым шэрагу. Раптам пярэдняе левае кола адскочыла і пачало скакаць у бок сустрэчнай паласы. Ці сутыкнулася яно з іншым аўтамабілем — дакладна невядома, але аўтар відэа мяркуе, што такое магло здарыцца.

«Кола праскакала на сустрэчную, дзе, магчыма, стукнулася аб машыну, што ехала насустрач. А потым, здаецца, вярнулася на паласу спадарожнага руху», — напісаў чытач.

Ці былі ўнутры таксі пасажыры — невядома. Практычна адразу пасля здарэння побач спынілася машына міліцыі з уключанымі маячкамі, каб абазначыць небяспечнае месца, дадаў аўтар запісу.

Каментары1

  • Канешне
    26.03.2025
    Тэхагляд быў у парадку. У нас з гэтым строга! І камера ў салоне, каб за пасажырамі шпіёніць.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Жанчыне, якая выгукнула ў філармоніі «Слава Украіне!», далі 20 сутак7

Жанчыне, якая выгукнула ў філармоніі «Слава Украіне!», далі 20 сутак

Усе навіны →
Усе навіны

Брэсцкі блогер паказаў, як кітайскі электракар бачыць зданяў на могілках ВІДЭА1

Крэмль назваў пералік аб'ектаў, якія падпадаюць пад дзеянне мараторыя на ўдары па энергасістэмах4

У закінутых будынках аўтазавода размесцяць самы сучасны ў Беларусі архіў2

Грамадзянін Ізраіля прыехаў у Беларусь і вельмі пра гэта пашкадаваў10

Нацбанк выпусціць незвычайную банкноту наміналам 80 рублёў11

У шасці гарадах Беларусі пачалася эпідэмія рэспіраторных інфекцый. А якая сітуацыя ў цэлым?4

«У той дзень усе па-беларуску размаўлялі». Былыя палітвязні расказалі, як адзначалі Дзень Волі за кратамі

Сын Маргарыты Ляўчук нарэшце атрымаў украінскі пашпарт

ЗША дамовіліся з Украінай і Расіяй аб забароне атак у Чорным моры4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жанчыне, якая выгукнула ў філармоніі «Слава Украіне!», далі 20 сутак7

Жанчыне, якая выгукнула ў філармоніі «Слава Украіне!», далі 20 сутак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць