Здарэнні33

Жыхар Баранавічаў вырошчваў дома каноплі. Судзілі яго ў мясцовай школе

Асуджаны 31-гадовы жыхар Баранавічаў патлумачыў, што хацеў каноплямі вылечыць сваё бяссонне. Пра выпадак распавялі ў Генпракуратуры.

Ілюстрацыйнае фота: minsknews.by

Суд па справе жыхара Баранавічаў прайшоў у мясцовай Сярэдняй школе №17 — на ім прысутнічалі вучні старэйшых класаў.

31-гадовага беларуса прыгаварылі да 3 год хатняй хіміі за вырошчванне раслін, якія ўтрымліваюць псіхатропныя рэчывы (артыкул 329 КК).

Абвінавачванне заявіла, што дома ў асуджанага знайшлі ўсё абсталяванне для вырошчвання каноплі: насенне, угнаенні, лямпы для асвятлення і грунт, а таксама спецыяльныя гаршкі. Усяго ў яго кватэры было 113 раслін каноплі.

Мужчына сказаў, што ў снежні 2024 вырашыў вырасціць расліну, каб вылячыць бяссонне. Вобшук ў яго дома правялі таксама ў снежні 2024 года.

Каментары3

  • Нетак
    28.03.2025
    Хтосьці закладу !
  • Малдэр
    28.03.2025
    Нетак, там па рахунках на электрычнасць маглі праверыць. 113 раслін расціць — гэта плантацыя нармальная, на якую шмат кілават пойдзе нават з ледамі. Асвбліва ў прыватным сектары на фоне астатніх будзе выбівацца.
    У Нідэрландах раней копы цеплавізарам карысталіся, бо днаты шмат цеплыні рассейвалі.
  • Правильно. Лучше топить мозг в крышталевской сивухе
    29.03.2025
    Алкаши набер ван в мире.

Цяпер чытаюць

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?3

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Усе навіны →
Усе навіны

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы

У Магілёве са свайго месца знікла чэхаўская «Дама з сабачкам». Што з ёй будзе1

Лукашэнку падарылі першы беларускі аўтамат18

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы21

10 чалавек загінулі ў выніку ракетнага ўдару ў Харкаўскай вобласці

Былога механізатара з Магілёўшчыны асудзілі за палітыку3

Як эксперымент у Слуцку паказаў камунальнікам, што прычына смецця не ў людзях, а ў іх працы10

Казачніца з Мінска паўдзельнічала ў шоу ТНТ на выжыванне2

ГУР Украіны: Перамір'я ў гэтым годзе не будзе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?3

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць