Культура

Каля смеццевага кантэйнера ў Вільні знайшлі зніклую карціну «Каранацыя Міндоўга»

Гісторыкі мастацтва шукалі не адно дзесяцігоддзе. 

Фота Arunas Gelunas, Facebook.com

У Вільні каля смеццевага кантэйнера знайшлі карціну, якую гісторыкі мастацтва шукалі не адно дзесяцігоддзе. «Каранацыя Міндоўга», напісаная Рымтасам Калпокасам, упрыгожвала літоўскі павільён на сусветнай выставе ў ЗША ў 1939 годзе. Карціну знайшлі каля кантэйнера. На шчасце, людзі, якія праходзілі міма, забралі яе і перадалі рэстаўратарам, піша Delfi.

Пра гэту знаходку ў сацсетцы Facebook паведаміў гендырэктар Літоўскага нацыянальнага мастацкага музея Арунас Гелунас.

«Сенсацыя. Дзякуючы добрым людзям толькі што была знойдзеная зніклая ў 1939 годзе карціна Рымтаса Калпокаса «Каранацыя Міндоўга», якая ўпрыгожвала літоўскі павільён на сусветнай выставе ў ЗША! Карціну пакінулі каля кантэйнера на віленскай вуліцы Бірутэс, аднак двое адказных грамадзян (без іх згоды імёнаў не называю) забралі яе і прывезлі ў цэнтр рэстаўрацыі імя Пранаса Гудзінаса. Саму карціну і гісторыю яе знаходкі прадставім журналістам на прэс-канферэнцыі ў рэстаўрацыйным цэнтры. Гісторыя літоўскага мастацтва працягваецца!», — напісаў ён.

Рымтас Калпокас (1908—1999) — літоўскі мастак, жывапісец і графік. Жыў у Коўне, выкладаў у Ковенскай мастацкай школе, Інстытуце прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва, Ковенскім аддзяленні Літоўскага мастацкага інстытута. Памёр там жа.

Каментары

Цяпер чытаюць

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе12

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску знайшлі сабаку з адсечанымі лапамі. Гэта ўжо другі падобны выпадак за апошні тыдзень3

Беларус звольніўся з працы і пачаў шантажаваць былога начальніка

Джэнсэн Хуанг зноў узначаліў Nvidia15

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну39

У ААЭ знайшлі парэшткі раней невядомага навуцы драпежніка

У Мінску хуткая дапамога сутыкнулася з каршэрынгавым аўтамабілем

«Хто як працуе, той так і есць». Зміцер Дашкевіч паказаў сваю ссабойку ад каханай11

«Каб беларусы ўнутры краіны і за мяжой чыталі адны навіны». Ціханоўская павіншавала «Нашу Ніву» са 120‑годдзем7

Беларус адшукаў новую планету з дапамогай ШІ — знаходка ўжо зацікавіла НАСА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе12

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць