Грамадства11

На Гомельшчыне загінуў трохвекавы дуб-волат

Ён меў статус помніка прыроды рэспубліканскага значэння.

Дуб чарэшчаты «Буда-Кашалёўскі-2» з велізарным дуплом у ствале. Фота: Мінпрыроды

Пра гібель старажытнага дрэва стала вядома з пастановы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, якое ў пачатку красавіка ліквідавала помнік прыроды ў сувязі са стратай каштоўнага прыроднага аб’екта, з мэтай захавання якога ён быў абвешчаны.

Дуб чарэшчаты «Буда-Кашалёўскі-2» рос у лесе прыкладна за паўкіламетра на поўдзень ад вёскі Патапаўка Буда-Кашалёўскага раёна. 

Узрост дрэва, дакладна вызначаны пры дапамозе прыростнага бура, складаў 290 гадоў. Вышыня дуба дасягала 31,7 метра, а акружнасць ствала — 4,6 метра.

Што стала канкрэтнай прычынай гібелі дрэва — не паведамляецца. Аднак яго стан яшчэ раней ацэньваўся як аварыйны з-за ўзросту, экалагічных умоў і вялікага сухога дупла, што цягнулася ад самага падножжа. Відаць, дуб-волат не вытрымаў і паваліўся.

Дуб чарэшчаты «Буда-Кашалёўскі-2» з велізарным дуплом у ствале. Фота: Мінпрыроды

Ахоўны статус дрэву быў нададзены яшчэ ў 1963 годзе, а статус помніка прыроды рэспубліканскага значэння яно атрымала ў красавіку 2007 года.

У гэтай жа мясцовасці, у лесе на поўнач ад Патапаўкі расце яшчэ адзін старажыл — дуб чарэшчаты «Буда-Кашалёўскі-1», які таксама мае статус помніка прыроды рэспубліканскага значэння. Гэты дуб здаравейшы і трохі маладзейшы за той, што загінуў — яму толькі 220 гадоў. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • даведка
    15.04.2025
    Если где-то погиб трёхсотлетней дуб-великан, то на субботнике было на чём сидеть.

Цяпер чытаюць

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны12

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Амаль 400‑метровы пуцеправод паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным абяцаюць адкрыць да канца года2

На Канары за суткі прыбылі амаль паўтары тысячы мігрантаў5

Карупцыйны скандал у Венгрыі: міністр Орбана закапаў у лесе 17 мільёнаў еўра7

«Лукашэнка ведае, што задумвае Пуцін, і вельмі гэтага баіцца». Чалы пра пагрозу новай вайны41

Алесь Бяляцкі сустрэнецца з чытачамі ў Варшаве, Кракаве і Уроцлаве1

Адна з самых масавых газет Расіі напісала пра «зняцце табу на ліквідацыю» Зяленскага4

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?3

Украіна нанесла ўдар па аэрадроме Ахтубінска каля Астрахані, у глыбіні Расіі3

Акцёр з «Купалы» выклаў у вольны доступ ШІ-фільм, які прынёс яму 450 тысяч даляраў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны12

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць