Культура11

Памерла Кацярына Ягорава (Несцяровіч)

Ёй было 79 гадоў.

Фота: audiobooks.by

У нядзелю, 4 мая, памерла шматгадовая вядоўца савецкага і беларускага радыё і тэлебачання Кацярына Ягорава (Несцяровіч), піша «Люстэрка».

Кацярына Несцяровіч (пасля замужжа — Ягорава) нарадзілася 21 сакавіка 1946 года ў вёсцы Буі Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. Выхоўвалася маці і бабуляй. Пасля заканчэння школы працавала прадаўцом, бухгалтарам, сакратаром райвыканкама, лабаранткай у хімічнай лабараторыі, паралельна ўдзельнічала ў канцэртах самадзейнасці.

Па запрашэнні знакамітага беларускага хормайстра Генадзя Цітовіча, хор якога аднойчы выступаў у Лёзна, пераехала ў Мінск і стала спачатку вядучай канцэртаў хору, а пасля — яго салісткай.

У 1975 годзе на Беларускім тэлебачанні адбыўся конкурс дыктараў, дзе з 150 прэтэндэнтаў выбралі двух, сярод іх была і Кацярына. У красавіку 1976 года яна ўпершыню выйшла ў эфір і агучвала навіны больш за 20 гадоў.

Таксама яна вяла на тэлебачанні праграму «Запрашаем на вячоркі», прысвечаную фальклору.

Паралельна з 1989 года Ягорава працавала дыктарам на Беларускім радыё. Яна таксама была вядучай радыёканала «Культура» і канцэртнай залы Белдзяржфілармоніі.

Пасля сыходу з радыё (гэта здарылася ў другой палове нулявых, як мяркуюць сябры вядучай, да 2010 года) Ягорава працавала над агучкай аўдыякніг. Напрыклад, у яе выкананні можна пачуць «Людзі на балоце» Івана Мележа. Таксама яна агучвала творы Янкі Брыля і Алеся Адамовіча.

Дыктар Беларускага тэлебачання Кацярына Ягорава (Несцяровіч) дэманструе рэкламную аб’яву па працаўладкаванні. 1982 год. Фота: Юрый Іваноў, facebook.com/MinskPhotoHistoryNews

Каментары1

  • SR
    09.05.2025
    Яе голас, тэмбр, нельга забыць.

    Дасканалая.

    Светлая памяць

Цяпер чытаюць

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца8

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін заявіў, што замест кіраўніка ЦРУ ахвотней будзе перамаўляцца з Уіткафам і Кушнерам9

Экс-міністр унутраных спраў Турцыі прызнаў, што даваў аўтамабіль сыну Лукашэнкі6

Google запусціла Gemini 3.5 Transcribe для расшыфроўкі мовы. У спісе ёсць і беларуская

Зацвердзілі новы генеральны план Віцебска

На вуліцы Прытыцкага ў Мінску хуткая дапамога збіла дзвюх дзяўчат6

У Брэсце рыбак дамогся доступу да возера, але пасля гэтага жыхарам выпісалі 20 прадпісанняў3

Пашынян заявіў, што Арменія не будзе праводзіць рэферэндум аб сяброўстве ў ЕС3

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі21

Ніводзін з новых спадарожнікаў, якія прэзентуюцца як расійскі аналаг Starlink, пакуль не выйшаў на належную арбіту2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца8

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць