Грамадства33

Стала вядома, колькі бульбы засталося ў стабфондах

Рэшта бульбы ў стабілізацыйных фондах Беларусі на сёння складае 5,9 тыс. тон. Аб гэтым паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў.

Усяго ў мінулым годзе ў сельгасарганізацыях і фермерскіх гаспадарках краіны вырасцілі 758,3 тыс. тон бульбы. З іх 48 тыс. тон заклалі ў стабфонды. Гэта, як адзначае кіраўнік Мінсельгасхарчу пакрывае патрэбы гандлю, якія разлічыў МАРГ.

Пры гэтым у запасах застаецца яшчэ 5,9 тыс. тон бульбы. Менавіта астаткі стабфондаў, а таксама лішкі насеннай бульбы неабходнай харчовай каліброўкі стануць асноўнымі крыніцамі напаўнення ўнутранага рынку.

Юрый Горлаў адзначыў, што ў гэтым годзе ў міжсезонне сельгаспрадпрыемствы паставілі ў крамы 78,3 тыс. тон бульбы. Гэта больш чым у паўтары разы перавышае заяўленую патрэбу. Акрамя таго, для задавальнення попыту рэгіёны гатовы адгрузіць яшчэ 2,4 тыс. тон бульбы. Для аператыўнага вырашэння пытанняў гандлёвыя сеткі ўзаемадзейнічаюць з рэгіёнамі. Пры гэтым, па словах кіраўніка Мінсельгасхарчу, для ўсіх — ад вытворцы да спажыўца — будзе выпрацаваная дакладная дарожная карта.

Паводле даных МАРГ, патрэба гандлёвых сетак у бульбе цяпер складае 2,1 тыс. тон.

У ведамстве дадалі, што, улічваючы рост патрэбы ў бульбе, аблвыканкамы вырашылі павялічыць плошчы яе пасадкі пад ураджай 2025 года на 3 тыс. га, то бок з 16,8 тыс. да 19,7 тыс. га.

Каментары3

  • Калькулятор
    07.05.2025
    5,9 тыс. тон бульбы дзелім на колькасць насельніцтва 9.1 млн
    5900 000: 9100 000 = 0.648 тон на 1 беларуса.
    Да маладой бульбы чакаць яшчэ 1.5 месяцы. (Па касмічнай цане). І 2 месяцы чакаць маладой бульбы па нармальнай цане. А ўстановы грамадскага харчавання кормяць старой маладая ўжо паявілася.
    Марг сцвярджае, што на кожнага беларуса засталося па 648 кг бульбы.
    Падзелім на 2 месяцы (60 дзён), да 7 ліпеня.
    648:60=10 кг.
    Падзелім на 3 месяцы (90 дзён), да 7 жніўня.
    648:90=7.2 кг у дзень на кожнага беларуса.

    Пытанне: Дзе мае 7 кіло бульбы па 1р.40к. у дзень. Хто з'еў? Куды вывозяць? Каму прадаюць?
  • Ёсік
    07.05.2025
    Спадарства, ну хопіць кпіць з бульбы ды буракоў. Заўсёды ў траўні яна ў крамах была га.нянскай - бульба мяккая, буракі зямлёй сьмярдзяць, цыбуля ў сярэдзіне напоўгнілая. Купляйце на рынках. Няўжо не зразумела, што ў Беларусі ўсё і ўсе для аднаго чалавека і яго статка. Лукашэнка ненавідзіць беларусаў. С.аць ён хацеў, Калькулятар, на вашыя 7 кг па 1,40.
  • Янка
    07.05.2025
    Калькулятор , вы крыху памыліліся. 5.9 тыс тон (меней за 1 адсотак ураджаю) - гэта 5900 тон альбо 5900000 кг. То бок у любым выпадку меней за кіло на кожнага беларуса. Што адзначае, што бульбы ў Беларусі фактычна няма. Тым часам Галоўчанка, які паслухмяна давёў сітуацыю да падобнага крытычнага стану - ужо друкуе памятныя банкноты па 80 рублёў.

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы3

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы3

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць