Мужчына, затрыманы кадыраўцамі ў цэнтры Масквы, знаходзіцца на свабодзе
Блогер Арэг Шчапіхін, якога схапілі на Яраслаўскім вакзале ў Маскве вечарам 3 чэрвеня і запхнулі ў багажнік «мерседэса», знаходзіцца на свабодзе, сцвярджае тэлеграм-канал «База».
Паводле яго інфармацыі, Шчапіхіна адпусцілі каля апоўначы. Цяпер Шчапіхін знаходзіцца ў адным з маскоўскіх хостэлаў, распавялі крыніцы «Базы».
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары