Грамадства2929

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»

Сяргей Салажэнцаў займаў высокія пасады ў розных IT-кампаніях. Пасля вяртання ў Беларусь яго арыштавалі і ўжо асудзілі па крымінальнай справе.

Alis Games. Сяргей Салажэнцаў стаіць крайні справа

Сяргею Салажэнцаву 42 гады. Ён нарадзіўся ў Гродне. Пасля заканчэння школы паступіў на факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ. З 2005 года працуе ў IT.

Спачатку Сяргей уладкаваўся ў кампанію SaM Solutions, дзе дарос да пазіцыі кіраўніка каманды. У 2009-м перайшоў на пазіцыю вядучага распрацоўшчыка ў кампанію Reaxion, якая стварала мабільныя гульні. У 2011-м стаў тэхнічным дырэктарам у невялікай Alis Games, якая таксама распрацоўвала гульні для мабільных тэлефонаў і сацсетак. Самая вядомая гульня студыі — Need a Hero — атрымала некалькі прэстыжных узнагарод. Пасля паўтара года быў старэйшым распрацоўшчыкам у Viplay.

У канцы 2021 года Салажэнцаў пераехаў у Варшаву. Там ён адкрыў ІП і ўладкаваўся ў кампанію RunMyLease, дзе займае пасаду Tech lead (чалавек, які адказвае за тэхнічныя рашэнні на праекце і тэхнічнае кіраўніцтва камандай). Гэта амерыканская кампанія, якая распрацоўвае рашэнні для продажу аўтамабіляў і працуе з дылерскімі цэнтрамі.

Галоўнае хобі Сяргея — бальныя танцы. Ён пачаў выступаць парна ў Польшчы ў 2023 годзе і паўдзельнічаў у васьмі конкурсах разам з партнёркай у катэгорыі 40+. У 2024 годзе яны ўзялі два золата і адно срэбра на танцавальных конкурсах у Польшчы.

Сяргей Салажэнцаў (на подыуме на 3 месцы) з партнёркай на танцавальным конкурсе ў Зялёнай Гуры ў красавіку 2023 года. Фота: powiatowa.info

Пасля Сяргей вярнуўся ў Беларусь. Невядома, калі дакладна гэта адбылося, але апошні раз ён ставіў рэакцыю ў Linkedin у верасні 2024 года.

Хутчэй за ўсё, прыкладна тады Салажэнцаў быў арыштаваны. Яму выставілі абвінавачванне ў «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-2 КК). Сяргею пагражала да 5 гадоў хіміі альбо ад 3 да 5 гадоў калоніі.

Працэс над айцішнікам праходзіў у Гродзенскім абласным судзе. Мяркуючы па тым, што пасля суда Салажэнцаў так і не з'явіўся анлайн, яму прысудзілі тэрмін у калоніі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары29

  • ::
    14.06.2025
    Только не говорите, что нам не нужна операция «Восстающий лев».
  • Жора
    14.06.2025
    Якая бздура, божа мой. Народ у 2020 выйшаў, атрымалася знесці? Не атрымалася, таму што патрэбная арганізацыя, структуры і лідар. Чым займалася апазіцыя апошнія пяць год, рыхтавала новае паўстанне? Не, займалася фасілітацыя міграцыі з Беларусі, то бок аслабляла патэнцыял і адтэрміноўвала змены. На выпаленым полі яшчэ доўга не будзе нічога расці, працягвайце выпальваць яго далей. Сапраўды, неверагодныя (гэта не абраза, а кастатацыя факта).
  • абазлёны народ
    14.06.2025
    Лукашэску, пока есть чарка-шкварка , народ не обозлить, а умные 50% просто уедут, но вот и среди умных дурак нашелся ( можа так и трэба?!

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

«Не ведаю, што вы там выпраўлялі, але мінус як быў так і застаўся». Кліенты банкаў працягваюць скардзіцца на няправільныя балансы3

Папулярная мінская шаўрменная трапіла ў скандал. Што здарылася2

У Магілёве падчас непагадзі жанчыну забіла дрэвам, яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі

Беларуска пасля платнай медыцыны пайшла ў дзяржаўную і расказала свае ўражанні7

У Абу-Дабі пачаліся перамовы Пашыняна і Аліева3

Чарга на польскай мяжы канчаткова рассмакталася2

Келаг: Украіне патрэбны новы «План Маршала»4

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак8

Кіеў зазнаў масіраваную атаку дронамі і балістыкай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць