Грамадства4242

Цапкала: Чаму за пяць гадоў ніводзін з так званых офісаў і кабінетаў не дамогся вызвалення ніводнага палітвязня?

Адзін з удзельнікаў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2020 года, а цяпер дарадца Албанскай інвестыцыйнай карпарацыі Валер Цапкала апублікаваў сваю пазіцыю наконт вызвалення палітвязняў, якое адбылося 21 чэрвеня.

Вызваленне Сяргея Ціханоўскага і яшчэ 13 палітвязняў — значнае дасягненне Дональда Трампа і амерыканскай дыпламатыі, адзначыў Цапкала.

Ён разважае, чаму Лукашэнка рашыў выпусціць Сяргея Ціханоўскага.

«Заклікі да сумлення, гуманнасці, велікадушнасці, да правоў дзіцяці — для яго пусты гук. Ён баіцца толькі аднаго: высокадакладных ракет і беспілотнікаў. Ён баіцца застацца без канала сувязі з Захадам (…).

У гэтым свеце ён шануе толькі дзве рэчы: асабістую бяспеку і ўтрыманне ўлады. Усё астатняе — размовы для бедных. Страціць канал сувязі з Захадам — значыць назаўжды замкнуцца ў бункеры і страціць магчымасць пазіраваць у полі з мяшком бульбы або ладзіць паказальныя разносы ў кароўніках.

Менавіта страх за ўласнае жыццё стаў сапраўднай прычынай саступкі спецпасланніку прэзідэнта ЗША. Лукашэнка, як і ўсе дыктатары, разумее толькі мову сілы». 

Цапкала дадаў, што напярэдадні Дня незалежнасці Беларусі спадзяецца на вызваленне і іншых вязняў сумлення. «Прэзідэнт Трамп здольны дамагчыся гэтага літаральна двума пстрычкамі пальцаў».

«Але пры гэтым застанецца без адказу галоўнае пытанне: чаму за ўсе гэтыя пяць гадоў ні адзін з так званых «офісаў», «кабінетаў» і іншых псеўда-структур, якія атрымалі сотні мільёнаў еўра ад заходніх донараў і праводзілі тысячы сустрэч на вышэйшым узроўні — уключаючы сустрэчы з прэзідэнтам Байдэнам — так і не дамогся вызвалення ніводнага палітычнага зняволенага?»

«Цяпер яны імкліва прыпісваюць сабе гэта дасягненне, — піша Цапкала. — Але няўжо хтосьці сур'ёзна верыць, што іх «барацьба», якая зводзілася да заклікаў адпраўляць паштоўкі ў турмы — паштоўкі, якія нават не даходзілі да адрасатаў, — прывяла хоць да якога-небудзь выніку, акрамя асабістага ўзбагачэння саміх «барцуноў»? Няўжо нехта лічыць, што гэтыя паштоўкі так расчулілі турэмных наглядчыкаў, што тыя, абціраючы скупую слязу, адважыліся на калектыўны зварот да Лукашэнкі з просьбай вызваліць зняволеных? (…)

Як павядзе сябе Сяргей Ціханоўскі ў новых абставінах — пакажа час. Альбо ён застанецца бескампрамісным змагаром за прынцыпы і пастараецца ачысціць аўгіевы стайні ад бруду карупцыі і крадзяжу, у якіх загразла асяроддзе яго жонкі. Альбо ён паддасца салодкім спевам дасведчаных грантасосаў, якія за дзесяцігоддзі навучыліся ператвараць барацьбу і пакуты іншых у асабістыя даходы для сябе, і вырашыць, што фінансава больш выгадна супакоіць сумленне, змірыцца з роляй «шасцёркі» і атрымліваць ад іх падачкі — пры ўмове, што будзе добра сябе паводзіць.

Але гэта — заўтра. А сёння мы шчыра радуемся за Сяргея і ўсіх, хто разам з ім здабыў свабоду. Няхай іх фізічнае і душэўнае аднаўленне будзе поўным і хуткім».

Каментары42

  • Нёман
    23.06.2025
    Да Офісу канешне шмат пытанняў, але да прарасейскага Цапкалы няма, бо і так зразумела. Дарэчы, як там ліст Пуціну, адказаў? Дапамагла твая Расія? А як так вывучыў ужо беларускую мову, ці нібыта далей польскай перашкаджае (którego ten kac@p zapewne i tak nie zna).
  • сігога
    23.06.2025
    Навіны чытаў? Як раз у суботу і дамогся праз санкцыі і ізаляцыю лукі. Цяпер лука прагнуўся і проста так, без саступак ад Еўразвязу і ЗША адпусціў топавых палітзняволеных.
    А ты сам што рабіў, Вільямавіч?
  • цугундер
    23.06.2025
    Почему Цепкало не освобождает политзаключенных?

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?18

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?14

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?18

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць