Грамадства55

Лідар на Пірэнеях. З'явіўся «народны» рэйтынг устаноў, праз якія яшчэ можна атрымаць шэнгенскую візу

Спецыялізаваны тэлеграм-канал «Визовый крот» склаў «народны» рэйтынг усіх дыпламатычных устаноў, праз якія ў Мінску яшчэ можна атрымаць шэнгенскія візы. У Мінску цяпер, па іх звестках, засталося каля дзясятка такіх магчымасцяў, але яны зусім розныя і ў сэнсе хуткасці, і ў сэнсе выніку.

Фота ілюстрацыйнае

Найбольш стабільным і зразумелым варыянтам называецца Іспанія: слоты для запісу з’яўляюцца тут некалькі разоў на месяц, можна запісацца самастойна.

У выніку — віза на 1—3 месяцы, часам нават на год і болей. Адмоў мала. Мінусы гэтага варыянту — працяглы разгляд, да 45 дзён пасля атрымання дакументаў, плюс 6—7 дзён на дастаўку.

У консульства Грэцыі запісацца лёгка, але візу выдаюць толькі пад канкрэтную паездку або даюць адмову. Трэці варыянт амаль немагчымы. Рызыкі тут вельмі высокія.

Францыя адкрывае візы пераважна толькі пад запрашэнні (афіцыйныя ці не). Турызм з Беларусі ў гэтую краіну ў мінулым. Шанец тут атрымаць візу, такім чынам, невысокі.

Што да Італіі, то ў летні перыяд тут звычайна павялічваецца колькасць даступных слотаў, але колькасць ахвотных — велізарная. А неўзабаве тут яшчэ зменіцца візавы цэнтр.

У Германіі запіс толькі праз пошту, час чакання — год і болей. Вынік ужо не апраўдвае чакання. Выглядае, што немцы стаміліся ад «візавых турыстаў» і штучна абмяжоўваюць доступ.

У Венгрыі слоты быццам бы ёсць, але іх ніхто не бачыў (акрамя турагенцтваў). Варыянты — толькі праз куплены тур ці запрашэнне. Прытым трэба сапраўды даехаць у краіну, інакш віза стане «гарбузом».

Адносна Балгарыі, то ў тэлеграм-канала складваецца ўражанне, што самі не вельмі хочуць быць у Шэнгене. Візы выдаюць з цяжкасцю, а потым лёгка іх анулююць.

Па-за рэйтынгам апынуліся Румынія, дзе чарга на 5 месяцаў наперад, Польшча, дзе сітуацыя не лепшая і Славакія з Партугаліяй, дзе запіс магчымы толькі раз на месяц у 9:00 раніцы па пошце, што амаль нерэальна.

Такім чынам, Іспанія — найбольш рэальны варыянт для тых, хто хоча візу і адпачынак яшчэ гэтым летам.

Каментары5

  • Морфеус
    24.06.2025
    Т, вы о чем?
  • Австрияк
    24.06.2025
    Значит все больше людей будут ездить по Москвам и Питерам. К чему это приведет - очевидно. Все на Трампа говорят что он перестал поддерживать Европу, так вы на себя посмотрите ЕС, вы перестали поддерживать народ Беларуси. Потом будете делать большие глаза
  • Нетолерантный_Эвропеец
    24.06.2025
    Австрияк, а когда это Европа поддерживала беларусов, кроме как на словах?! Европа беларусов всегда кидала(и поляков кстати тоже) что при разделе Речи Посполитой, что после 2 мировой. Что теперь. Большая ошибка верить лживым словам из Брюсселя.

Цяпер чытаюць

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Крэмль вызваліў зняволенага былога амерыканскага марпеха. За што — пакуль невядома

Ці можа Украіна знішчаць пускавыя ўстаноўкі з расійскай балістыкай?1

«Белсат» пераходзіць на новы спадарожнік2

Mak.by пашырыцца на яшчэ два беларускія гарады

У Гродне кіроўца тралейбуса страціў прытомнасць і ўрэзаўся ў слуп1

Здачу ЖК «Андрэеўскі» ў Мінску перанеслі на наступны год

Памёр славуты трэнер Мікалай Казека5

Памятаеце адвакатку Карпушонак, якая абвінавачвала Латушку ў харасменце? Яна перабралася з Бразіліі ў Грузію37

У Венгрыі абралі новага прэзідэнта. Плануецца, што ён не будзе доўга1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць