Усяго патроху44

У шкляных бутэльках больш мікрапластыку, чым у пластыкавых — нечаканае адкрыццё вучоных

Згодна з новым даследаваннем французскіх вучоных, у шкляных бутэльках з газіроўкай, ліманадам, півам ці халоднай гарбатай у 5-50 разоў больш мікрапластыку, чым у напоях у пластыкавай або металічнай тары. У чым прычына?

Фота: Jason Teale Photography / Getty Images

Вучоныя выяўляюць мікрапластык паўсюль — ад паветра, якім мы дыхаем, да ежы, якую спажываем. Ён знойдзены на Эверэсце і на дне Марыянскай упадзіны, нават у чалавечым целе.

Як піша Sciemc Alert, навукоўцы французскага агенцтва бяспекі харчовых прадуктаў (ANSES) правялі даследаванне, накіраванае на вызначэнне колькасці мікрапластыку ў розных відах напояў, якія прадаюцца ў краіне, і ўплыў на гэты паказчык рознай тары.

Навукоўцы выявілі, што ў шкляных бутэльках з газіроўкай, ліманадам, півам ці халоднай гарбатай утрымліваецца ў сярэднім каля 100 часцінак мікрапластыку на літр. Гэта ў 5—50 разоў больш, чым у напоях у пластыкавай або металічнай тары.

Як прызналіся самі аўтары, яны чакалі адваротнага выніку. Аднак пры далейшым даследаванні яны знайшлі гэтаму тлумачэнне.

Было заўважана, што часцінкі мікрапластыку ў шкляных бутэльках па сваім колеры, форме і палімерным складзе супадалі з фарбай на знешнім баку накрывак, якімі яны былі закрыты. Менавіта з гэтай фарбы, згодна з высновамі аўтараў, мікрапластык і трапляў у напой.

Мікрапластык. Фота: Wikimedia Commons

На накрыўках былі выяўлены мікрадрапіны, якія, верагодна, утварыліся ў выніку трэння падчас захоўвання. Гэтыя драпіны прывялі да таго, што часцінкі пластыка з фарбы абсыпаліся. А патрапіць у сам напой яны маглі падчас адкрыцця бутэлькі.

У пітной вадзе — як негазаванай, так і газаванай — колькасць мікрапластыку аказалася значна меншай: усяго 1,6—4,5 часцінкі на літр. Віно, нават калі яно было ў шкляной бутэльцы з накрыўкай, таксама мела вельмі нізкі ўзровень забруджвання. І патлумачыць гэта навукоўцы пакуль не могуць.

Затое ў безалкагольных напоях было знойдзена ў сярэднім 30 часцінак на літр у газіроўцы, у ліманадах — 40, піве — каля 60.

Праз тое, што паколькі не існуе эталоннага ўзроўню для патэнцыйна таксічнай колькасці мікрапластыку, немагчыма сказаць, ці ўяўляюць атрыманыя лічбы рызыку для здароўя. У той жа час навукоўцы адзначаюць, што вытворцы напояў маглі б лёгка паменшыць колькасць мікрапластыку, які выдзяляецца накрыўкамі ад бутэлек.

Агенцтва ANSES пратэставала метад ачысткі, які заключаецца ў абдзіманні накрывак струменем паветра, а потым прамыўку вадой і спіртам. У выніку колькасць мікрапластыку ў напоях знізілася на 60%.

Каментары4

  • Улад
    27.06.2025
    Да задяўблі ўжо некаторыя вучоныя!
    "Фарба на знешнім баку накрывак ..." :)))
  • Не абавязкова
    27.06.2025
    Кто-то врот, іх не фарбуюць, а адразу адліваюць з каляровага пластыку.
  • Кл
    28.06.2025
    Микрокалкалыч, как же вговнемоченые утомили, каломассы видно от гмо устали

Цяпер чытаюць

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне14

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Усе навіны →
Усе навіны

Забойца з Мінска падпісаў кантракт проста ў расійскай калоніі. Паваяваць да палону атрымалася два дні2

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

20‑гадовы мінчук адважна і перпендыкулярна выехаў перад трамваем4

Гомельскага прадпрымальніка прызналі дармаедам, калі ён квартал спрацаваў без прыбытку6

«Я папрасіла сваю сястру раздрукаваць фотаздымкі з майго акаўнта і прыслаць мне ў калонію». Ларыса Шчыракова расказвае пра фотасесіі ў этнастылі1

У Беларусі запрацаваў медпартал. Зараз звесткі сваёй медыцынскай карты можна праглядаць анлайн7

Спілберг выпускае «Дзень выкрыцця» — новы фільм пра іншапланетнікаў4

Як у Амерыцы. У Бабруйску гандлёвы цэнтр адчынялі з помпай, пераразаннем чырвонай стужкі і штурмам дзвярэй7

У Венесуэле ў выніку землятрусу — больш за 200 загінулых, тысячы людзей лічацца зніклымі без вестак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне14

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць