Вайна44

Расійскія ўлады сцвярджаюць, што ўкраінскі беспілотнік атакаваў спарткомплекс «Белгарад Арэна»

Украінскія беспілотнікі днём у суботу атакавалі ў Белгарадзе два грамадзянскія аб’екты, завяіў губернатар вобласці Вячаслаў Гладкоў.

Адзін з дронаў упаў на спарткомплекс «Белгарад Арэна». На даху ўзнік пажар. Паводле слоў Гладкова, у момант атакі там праходзілі заняткі, але ніхто не пацярпеў.

У сваім тэлеграм-канале губернатар апублікаваў відэа.

Які менавіта другі аб’ект пацярпеў, чыноўнік не ўдакладніў, адзначыўшы толькі пашкоджанні фасада і шклення.

Каментары4

  • Павел
    12.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Война везде одинакова
    12.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Андрусь
    12.07.2025
    Блін, ну калегі, ну не перапісвайце вы бяздумна то лукашысцкую, то рашысцкую прапаганду. Ну прыедзьце, хаця б на тыдзень, пажывіце ў Кіеве, каб адрозніваць, калі "беспілотнік атакаваў", а калі пападалі рэшткі збітага беспілотніка. Калі б украінскі беспілотнік ударыў бы па гэтым спорткомплексе, там бы, самамала, была дзірка да падлогі і пажар тушылі б шмат пажарных разлікаў. А там агонь вогнегаснікамі патушылі і нават дах не прабіты. Які гэта ўдар беспілотніка?
    Вы ж, як СМІ, мусіце не проста перапісаць пост расійца, але і ацаніць ягоную праўдзівасць. Інакш, якая інфармацыйная каштоўнасць вашае працы? Навошта вы ліеце ваду на млын расійскай прапаганды?

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу3

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

Другая пятля на шыі сусветнага гандлю. Хусіты пагражаюць закрыць Чырвонае мора5

Як каралева голых землякопаў падтрымлівае сваю калонію бясплоднай3

У Берліне аўтамабіль урэзаўся ва ўдзельнікаў ЛГБТ-прайда15

«Замарозка немагчымая, пакуль Расія не дасягнула сваіх мэтаў». У Крамлі адказалі на прапанову Такаева9

Індыйскія «тараканы» масавымі пратэстамі дабіліся адстаўкі міністра адукацыі2

Каля берагоў Пуэрта-Рыка знайшлі самалёт, які разбіўся 74 гады таму1

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу3

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць