Грамадства

Памёр журналіст Віктар Ледзенеў

Яму было 84 гады.

Сёння на 85‑м годзе пайшоў з жыцця пісьменнік, драматург, журналіст, сябра БАЖ Віктар Ледзенеў, паведамляе БАЖ.

Віктар Ледзенеў нарадзіўся 15 студзеня 1941 года ў высылцы ў Адыгеі. Жыў у Мінску. Скончыў аддзел журналістыкі БДУ і застаўся працаваць на кафедры.

Працаваў у «Знамя юности». Адтуль яго запрасілі на кінастудыю «Беларусьфільм»: ён прымаў удзел у стварэнні звыш 30 фільмаў.

З перабудовай Віктар Ледзенеў з сябрамі стварылі першую ў Беларусі незалежную кінастудыю «Артэль Ф», на якой было знята сем стужак. Пасля яе ён зладзіў відэастудыю «ВІЛ Медыя».

Першая прыгодніцкая аповесць аўтара з’явілася ў Мінску пад назвай «Адская машына». Затым былі «В'етнамскі кактэйль», «Золата самураеў», «Тыдзень на ліквідацыю», якія выйшлі ўжо ў Маскве. Віктар Ледзенеў друкаваўся ў маскоўскім выдавецтве АСТ, ва Украіне, на Кіпры, у Швецыі ды Ізраілі. Нядаўна ў Мінску выйшла кніга «Акуляры», куды ўвайшлі дзве новыя п’есы, апавяданні і вершы Віктара Ледзенева.

Успамінам пра яго падзяліўся ў сваім фэйсбуку Уладзімір Някляеў:

«За ўсе больш чым 60 прамінулых гадоў не было ніводнага выпадку, праз які мог быць пасеены сумнеў у вернасці нашаму сяброўству. Вернасці цвёрдай, мужчынскай, якой навучыла яго вайна: падчас вайсковай службы пасланы ён быў ва В’етнам, пра што можна прачытаць у ягонай аповесці «В’етнамскі кактэйль». 

Зрэшты, вернасці сваім перакананням, мужнасці ў іх адстойванні яму, сыну «ворага народа», было дзе павучыцца і да вайны. «У Сібіры я жыў у спецпасяленні для сем’яў «ворагаў народа». У школу пайшоў у Навасібірску адразу ў чацвёрты клас.

Старшыня савета школьнай піянерскай дружыны біў мяне тварам аб парту: «Ты чаму не носіш гальштук?!.» — і я адказваў: «Я ашыйнік не надзену!»

У пасляслоўі да маёй аповесці «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без», у якой адзін з асноўных персанажаў мае мянушку ВІЛ (Віктар Іванавіч Ледзенеў) ён напісаў:

«Пад сярэдзіну 60-х мы з Някляевым згубілі адзін аднаго. Ён скончыў свой тэхнікум сувязі, паехаў на Далёкі Усход, на Поўнач.

Я апынуўся ў Паўднёва-Усходняй Азіі — на в’етнамскай вайне. Вярнуўшыся ў Мінск, прафесійна заняўся журналістыкай.

Валодзя паступіў у Літаратурны інстытут у Маскве — і нечакана, як і ў пачатку 60-х, зноў аб’явіўся ў Мінску. Яму было ўжо не пятнаццаць, а дваццаць пяць — і ён патэлефанаваў мне, шукаючы працу. Я працаваў тады ў рэдакцыі газеты «Знамя юности» разам з Валерыем Холадам, у якога былі добрыя адносіны з галоўным рэдактарам, і па нашых рэкамендацыях Някляеў быў прыняты ў штат рэдакцыі. Праз шмат гадоў ужо па рэкамендацыі Уладзіміра Някляева, знакамітага паэта, я буду прыняты ў Саюз беларускіх пісьменнікаў, ён напіша прадмову да маёй кнігі… Але гэтая мая, якую вы чытаеце, прадмова (ці пасляслоўе, не ведаю, як яно выйдзе) — не аддзяка за колішнюю прадмову Някляева, зусім не. Гэта ўдзячнасць за наша юначае, якое паклалася праз лёс, сяброўства — і ўдзячнасць не ад аднаго мяне. Ад усіх нас, бо колькі разоў не толькі я, але і Біг, і Гарык збіраліся напісаць такую кнігу! А напісаў, не дачакаўшыся, калі яе напішам мы, Някляеў. За мяне напісаў, за Біга, за Гарыка — за ўсіх. Нават за Асю і за яе бацьку Саламона Майсеевіча, якіх да гэтай кнігі не было, а цяпер яны ёсць — і ўжо назаўсёды, як рэальныя людзі, застануцца разам з намі». 

Ты назаўсёды застанешся са мной, дарагі мой ВіЛ, пазыўны трансівера EW1A…»

Каментары

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе11

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА27

20‑гадовы беларус ажаніўся з 41‑гадовай жанчынай дзеля адтэрміноўкі ад арміі. Але план не спрацаваў1

«Нахабна трацяць мільярды». Лукашэнка выступіў з новымі нападкамі на суседнія краіны14

Жонка прапагандыста Тура тэрмінова шукае рэпетытара па матэматыцы для дачкі28

Ліса пакусала мужчыну і сабак ва Уздзенскім раёне1

За палітыку асудзілі маладую намесніцу дырэктара школы з Беняконяў10

На медычным кангрэсе ва Уроцлаве арганізатары знялі лукашэнкаўскі сцяг пасля пратэстаў беларусаў2

Жыллё не нашмат таннейшае за польскае — але больш прасторнае і з дыванамі. ІТ-спецыялістка хваліць Таджыкістан2

Беларуская топ-мадэль выйшла замуж за шамана — цяпер вучыць гіпнааргазмам27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе11

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць