Аўто1212

У Беларусі дазволілі таніроўку шкла ў аўтамабілях

Гаворка ідзе пра задняе шкло і заднія бакавыя.

У Беларусі дазволілі таніроўку шкла ў аўтамабілях. Гэта прадугледжваецца ўказам Лукашэнкі, які ўносіць змены ў Правілы дарожнага руху.

У прыватнасці, дазваляецца ўстаноўка жалюзі, штор і плёначных пакрыццяў на бакавым (акрамя пярэдняга) і заднім шкле легкавых аўтамабіляў, што было забаронена раней.

Нормы па святлопранікальнасці няма.

Разам з тым ДАІ папярэджвае, што будзе пільна сачыць за тым, каб не было таніроўкі на пярэднім і пярэднім бакавым шкле.

«Мы зараз будзем займаць больш прынцыповую і жорсткую пазіцыю па гэтым пытанні, аж да таго, што транспартны сродак будзе змешчаны на ахоўную стаянку, прызнаны рэчавым доказам і будзе там знаходзіцца да заканчэння вядзення адміністрацыйнага працэсу», — заявіў кіраўнік ДАІ Віктар Ротчанкаў.

Таксама зменены патрабаванні да маркіроўкі зімовых шын аўтамабіля. Да такіх не будуць адносіцца вырабы з маркіроўкай «Усе сезоны».

Каментары12

  • c
    06.08.2025
    красаўцы разбагацелі і хочуць як у браццяв?
  • даведка
    06.08.2025
    И на кого рассчитана такая глухая тонировка, кто хочет спрятаться от лишних глаз?!
  • Мілонаў назваў яшчэ адну прыкмету нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі
    06.08.2025
    Па словах парламентарыя, прыкметай нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі з'яўляецца таніраванне шкла ў аўтамабілі. «Чым займаецца кіроўца ў наглуха затаніраванай машыне? Адказ відавочны: садомскія ўцехі. Блуд разам са сваім аднаполым партнёрам», - лічыць ён.

Цяпер чытаюць

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot17

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?13

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

БАТЭ абверг чуткі пра продаж Капскім клуба1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць