Эканоміка11

ФМС Расіі: Увоз аўтамабіляў з Беларусі для продажу абкладаецца пошлінай

Аўтамабілі, што паступаюць у Расію з Беларусі для продажу, будуць абкладацца імпартнай пошлінай у поўным аб’ёме да дасягнення бакамі дамоўленасцей у межах стварэння Мытнага саюза. Пра гэта паведамілі ў прэс‑службе Федэральнай мытнай службы РФ.

«Ёсць выпадкі, калі аўтамабілі «растаможваліся» ў Беларусі, дзе пошліна ніжэйшая, а затым былі спробы правезці іх у Расію бяспошлінна. Каб гэтага пазбегнуць, разасланы адпаведны ліст», — паведаміў РІА Новости прадстаўнік прэс‑службы расійскага мытнага ведамства.

Згодна з лістом ФМС,

калі ўвозяцца аўтамабілі, знятыя з рэгістрацыйнага ўліку ў Беларусі, і пры гэтым дэкларуецца мэта ўвозу — продаж на тэрыторыі РФ, то такія транспартныя сродкі падлягаюць афармленню з выплатай усіх мытных пошлін і збораў.

Зараз спрошчаны парадак афармлення часовага ўвозу ў Расію транспартных сродкаў для ўсіх іншаземцаў, якія прыязджаюць у краіну на сваіх аўтамабілях. Для пацвярджэння законнасці знаходжання на тэрыторыі Расіі аўтатранспарту, які ўвозіцца часова, дастаткова запаўнення толькі пасажырскай мытнай дэкларацыі (ПМД).

Афармленне праводзіцца ў адзін этап, з мытных органаў здымаецца абавязак рэгістрацыі транспартных сродкаў, якія зарэгістраваны ў іншых краінах і часова знаходзяцца ў Расіі, што спрашчае мытнае афармленне і дае магчымасць праводзіць яго ў больш сціслыя тэрміны, зазначалі раней прадстаўнікі ФМС.

Замежныя грамадзяне, як і раней, могуць увозіць свой аўтатранспарт у Расію без выплаты мытных пошлін, падаткаў на тэрмін свайго часовага знаходжання, але не больш чым на адзін год. Калі ўзнікне неабходнасць прадоўжыць тэрмін знаходжання, заяўлены першапачаткова, то неабходна звярнуцца ў мытны орган па месцы пастаяннага пражывання або часовага знаходжання. Але агульны тэрмін знаходжання аўтатранспарту ў краіне без выплаты мытных пошлін не павінен перавышаць аднаго года.

Апрача таго, паміж Расіяй і Беларуссю з 24 лютага дзейнічае пагадненне, згодна з якім пры часовым уездзе на тэрыторыю Расіі на аўтамабілі ад беларускіх грамадзян не запатрабуюць запаўнення дэкларацый і іншых дакументаў на транспартны сродак. Нагадаем, што ў Беларусі павышэнне пошлін на ўвоз аўтамабіляў пакуль закранула юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. З новага года пошліны даведзены да ўзроўню расійскіх, на некаторыя імпартныя аўтамабілі яны павялічыліся ў 10 разоў. Для фізічных асоб у рамках Мытнага саюза новыя правілы ўвозу аўтамабіляў пакуль не вызначаны. Чакаецца, што пошліны на ўвоз транспартных сродкаў фізасобамі павысяцца 1 ліпеня 2010 года, калі павінен уступіць у сілу Мытны кодэкс і запрацаваць у поўным аб’ёме Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі.

Каментары1

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе5

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прапанаваў тэлевядоўцу пасаду міністра абароны 5

«Гэта не заробак, гэта бонус». Некаторым беларусам падабаецца атрымліваць частку зарплаты прадуктамі2

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву65

«Як людзі на такое вядуцца? Ды вельмі проста». Расповеды беларусаў, якія працавалі тэлефоннымі ашуканцамі12

Алексіевіч пра маршы пратэсту: Цяпер было б больш жорстка, была б кроў. А тады мы думалі, што гэта свята24

Трамп абвясціў імя свайго дарадцы па нацбяспецы11

Атрад беларускіх добраахвотнікаў «Тэрор» заявіў пра самароспуск9

У Абхазіі пасля пратэстаў і перакрыцця мастоў адпусцілі з-пад варты апазіцыянераў

Слюнькін: Адным толькі вызваленнем палітвязняў Лукашэнка Трампа не зацікавіць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе5

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе

Галоўнае
Усе навіны →