Свет2828

У цэнтры Вільні руская музыка гучала гучней за сірэны. Мясцовыя выклікалі паліцыю, справа выклікала вялікае абмеркаванне

У цэнтры Вільні з тэрасы аднаго з рэстаранаў на ўсю іванаўскую гучала рускамоўная музыка, у тым ліку песні гуртоў «Руки вверх» і «Виагра». Паводле сведак, гук быў надзвычай моцным — гучнейшым за сігналы трывогі. Абураныя жыхары звярнуліся ў паліцыю.

Паліцыя прыехала праз 15 хвілін. Аказалася, што заказчыкамі свята былі грамадзяне Латвіі і Літвы, якія зарэзервавалі тэрасу рэстарана на Лукішках для святкавання свайго партнёрства.

Паліцыя абмежавалася папярэджаннем, музыку выключылі.

Кіраўніца рэстарана Веста Жамайце адзначыла, што па заканадаўстве Літвы рускамоўная музыка не забароненая, аднак прызнала: «Для нас гэта добрая навука — пасля гэтага мерапрыемства мы змянілі правілы, руская музыка ў нас недапушчальная, і мы будзем загадзя інфармаваць заказчыкаў».

Прадстаўнік паліцыі запэўніў, што праблема заключалася не ў мове песень, бо кожны мае права слухаць песні на любой мове, а ў парушэнні нормаў шуму.

Справа шырока асвятлялася ў літоўскіх СМІ і выклікала вялікае абмеркаванне.

Каментары28

  • Кралала
    24.08.2025
    Трэба проста забараняць рускамоўную музыку і рускамоўную культуру - гэта мова і культура забойцаў, таму не бачу нічога ў гэтым дрэннага. Хочаш гэтую лухту слухаць - слухай у навушніках.
  • Эх
    24.08.2025
    Измы чистой воды, фашизм мли насюционализм. Когда кто-то делит лбдей по языку, вере, нации это больной человек и общество которое это поджерживает иди одобряет больное как и сми.
  • Панылы сорам
    24.08.2025
    Абсалютна ідыёцкія паводзіны. Прычым, як з боку стукачоў, якія выклікалі паліцыю, так і з боку кіраўнічкі ўстановы, якая кажа, што цяпер у іх забарона на песні на рускай мове.

    Чым болей назіраю за тым, што адбываецца ў Літве і Латвіі, тым лепей разумею, што гэтыя краіны маюць нейкі выразны комплекс непаўнавартасці

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць