Грамадства11

Над Гомельскай вобласцю ўчора заўважылі расійскія дроны

Каля 20:00 27 жніўня над Рэчыцай на невялікай вышыні праляцеў дрон, які па сілуэце адпавядае расійскаму БпЛА «Гербера». Пазней, у 20:15, месцічы пачулі гул самалёта, якім аказаўся беларускі знішчальнік, адпраўлены для знішчэння дрона, піша «Флагшток».

Дрон над Рэчыцай. Фота: Флагшток.

У той жа вечар беспілотнік праляцеў праз Мазыр, дзе ў розных частках горада чулі характэрны гук, што нагадвае гук мапеда. Украінскія маніторынгавыя каналы не паведамлялі пра перасячэнне мяжы Беларусі расійскімі БпЛА ў той час. Гэта можа сведчыць пра тое, што ў Гомельскую вобласць уварваліся дроны-імітатары «Гербера», якія дрэнна фіксуюцца радарамі.

Акрамя таго, падчас паветранай атакі ў ноч на 28 жніўня дзве расійскія ракеты маглі пралятаць над тэрыторыяй Беларусі. У першым выпадку ракета магла пралятаць над выступам Брагінскага раёна.

У другім выпадку — дзве ракеты над Гомелем, паведаміў Флагштоку ўкраінскі маніторынгавы канал «еРадар». Палёт зафіксаваны каля 3 гадзіны ночы. Аднак іншыя каналы не паведамлялі пра такі факт, інфармацыі ад жыхароў Гомельскага раёна пра фіксацыю гуку палёту таксама не было.

Паводле афіцыйнай інфармацыі Паветраных сіл УСУ, гэтай ноччу Расія атакавала Украіну ў тым ліку балістычнымі ракетамі «Іскандэр-М»/KN-23, выпушчанымі з Бранскай вобласці. Імаверна, менавіта яны маглі пралятаць над Гомелем.

Асноўны ўдар быў накіраваны на Кіеў, дзе, паводле дадзеных на поўдзень, паведамляецца ўжо пра 15 загінулых мірных жыхароў, сярод якіх чацвёра дзяцей. Ракеты трапілі ў жылыя дамы і прынеслі маштабныя разбурэнні, разбор завалаў працягваецца. Колькасць пацярпелых з-за атакі па грамадзянскай інфраструктуры Кіева ўжо перавысіла 50 чалавек.

Каментары1

  • Ганьба канешне
    28.08.2025
    Трэба атакаваць, чаго чакаць пакуль даляцяць на украiнскiя дзiцячыя садкi, цi хай расейскiя рабы самi збiваюць каб iм на голавы не пападала

Цяпер чытаюць

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Усе навіны →
Усе навіны

Макрон паабяцаў даць Украіне ліцэнзію на выраб французскіх ракет

Былога прэзідэнта Ірана арыштавалі за супрацу з «Масадам» — The New York Times4

У Віцебску разыгралася непагадзь, пацярпеў нават помнік Леніну ФОТЫ і ВІДЭА2

Еўракамісія спыняе фінансаванне Венецыянскага біенале

У Гомелі мужчына зняў маланку зусім побач з сабой ВІДЭА3

У Старадарожскім раёне карова на ферме пакалечыла жанчыну

У Еўропе стварылі кааліцыю па абароне ад балістычных ракет

Пуцін паабяцаў адказваць на ўкраінскія ўдары па Расіі «ў некалькі разоў мацней»7

«Чаму мая глухата псуе вам настрой?» Кур’ерка з Гродна, якая не чуе, расказала пра рэакцыю кліентаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць