Свет11

НАТА паабяцала выкарыстоўваць для абароны ад Расіі ўсе сродкі

Паводле паведамлення альянсу, за апошнія паўтары тыдні расійскія дроны і знішчальнікі некалькі разоў парушалі паветраную прастору трох краін НАТА. У адказ у Бруселі заявілі, што Масква дэманструе «ўсё больш безадказныя паводзіны», якія могуць прывесці да эскалацыі і пагрозы жыццю людзей.

Фота: AP Photo / Geert Vanden Wijngaert

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ і новы прадстаўнік ЗША ў Радзе Бяспекі ААН Майк Уолц падкрэслілі: альянс будзе абараняць «кожны дзюйм» сваёй тэрыторыі і выкарыстае для гэтага ўсе неабходныя вайсковыя і невайсковыя інструменты.

На гэтым фоне прадстаўнікі ўладаў Польшчы, Літвы, Чэхіі і Германіі заявілі пра гатоўнасць збіваць любыя расійскія аб’екты, што ўварвуцца ў іх паветраную прастору. Сем краін ЕС на ўсходнім флангу НАТА абмяркоўваюць ідэю пабудовы «сцяны ад дронаў» на мяжы з Расіяй.

У Даніі, дзе 22 верасня былі зафіксаваныя невядомыя беспілотнікі, давялося закрыць аэрапорты. Прэм’ер-міністр Метэ Фрэдэрыксен назвала гэта сур’ёзнай атакай на крытычную інфраструктуру і дапусціла, што за ёй можа стаяць Масква.

Ужо двойчы за апошнія дні краіны НАТА склікалі кансультацыі па артыкуле 4 статута, які прымяняецца пры пагрозе тэрытарыяльнай цэласнасці або бяспецы саюзнікаў. Гэта вельмі рэдкая працэдура — за ўсю гісторыю НАТА яе выкарыстоўвалі толькі дзевяць разоў, з іх тры — падчас вайны ва Украіне.

«Расія павінна тэрмінова спыніць небяспечныя паводзіны, — заявіў Майк Уолц у першым публічным выступленні пасля прызначэння ў пятніцу пастаянным прадстаўніком ЗША ў Радзе Бяспекі ААН. — Злучаныя Штаты стаяць на баку нашых саюзнікаў па НАТА… і будуць абараняць кожны дзюйм тэрыторыі НАТА».

Каментары1

  • Іеот
    23.09.2025
    Запусцяць ракеты па камарах.

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць