Свет1010

Расійскія знішчальнікі парушылі паветраную прастору Эстоніі

19 верасня тры расійскія знішчальнікі МіГ-31 парушылі паветраныя межы Эстоніі каля вострава Вайндла. Паводле Генштаба Сіл абароны краіны, яны знаходзіліся ў паветранай прасторы каля 12 хвілін без транспондара, палётнага плана і сувязі з дыспетчарам.

Эстонскі востраў Вайндла. Фота: Wikimedia Commons

МЗС Эстоніі выклікаў часовага паверанага Расіі і ўручыў яму ноту пратэсту. Міністр замежных спраў Маргус Цахкна назваў сітуацыю беспрэцэдэнтнай і нагадаў, што гэта ўжо чацвёртае парушэнне паветранай прасторы з боку Расіі ў гэтым годзе.

Інцыдэнт адбыўся на фоне росту напружанасці ў рэгіёне. Раней, падчас масіраваных удараў Расіі па Украіне ў ноч на 10 верасня, у паветраную прастору Польшчы заляцелі не менш як 19 беспілотнікаў, што прымусіла ўпершыню падняць па трывозе знішчальнікі НАТА. Варшава расцаніла гэта як наўмысную правакацыю і запусціла кансультацыі па артыкуле 4 статута НАТА. Пасля гэтага альянс абвясціў аперацыю «Усходні вартавы» для ўмацавання ўсходняга флангу, а прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі дазволіў знаходжанне войскаў НАТА ў краіне.

Падобныя выпадкі адбываліся і ў Румыніі: 13 верасня расійскі беспілотнік правёў у паветранай прасторы краіны амаль 50 хвілін.

Тым часам з расійскага боку гучаць рэзкія заявы. 8 верасня намеснік старшыні Рады бяспекі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што Фінляндыя нібыта рыхтуе плацдарм для нападу на Расію пасля ўступлення ў НАТА, і пагражаў «крахам фінскай дзяржаўнасці». Гэта прагучала пасля таго, як Уладзімір Пуцін даручыў будаваць умацаванні на мяжы з Фінляндыяй.

Каментары10

  • Жвір
    19.09.2025
    Дык паветраная прастора краінаў Балтыі патрулюецца ВПС NATO, чаму не адрэагавалі ? Такі добры шанец змарнавалі, каб зьбіць расейскія МІГі на законнай падставе...
  • Не тармазі - даўбані
    19.09.2025
    10 год таму Турцыя збіла рускі знішчальнік праз 17 секунд апасля перасячэння мяжы.

    Ніякай 3-й сусветнай і адзін з найлепшых гандлёвых партнёраў РФ дагэтуль.
  • Ваўсіль
    19.09.2025
    Васзліль, будзе 34-е амерыканскае папярэджанне ад лапідарнага.

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром33

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце2

«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў3

Другі дзень запар у Еўропе паведамляюць пра бомбы на самалётах. Сёння — на двух рэйсах да Варшавы1

У Даніі скандал вакол ТБ-шоу: коміка патаемна здымалі, пакуль ён думаў, што здымае кіно. Грамадства ў шаленстве3

Лукашэнка пра кіраўніцтва Польшчы: Кузькіну маць ім яшчэ пакажуць12

Літва пазбавіла Скіндзерава статуса бежанца і выганяе з краіны14

«Зразумела, што ў праграмаванні проста вяну». Беларуска сышла з IT і стала ў Польшчы персанальным стылістам3

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром33

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць